Сёння пагаворым пра кліпы, якія нахабна эксплуатуюць сэксуальнасць. Жартаўліва або па поўнай праграме. А мы іх за гэта і любім.
Run The Jewels – Love Again (feat. Gangsta Boo)
Галоўныя дзейныя асобы: казуркі ды расліны. А вы паспрабуйце ні разу не падумаць пра сэкс, пакуль глядзіце відэа. Спойлер: ты калі-небудзь бачыў(-ла), як расіца курыць і чытае рэп?
Die Antwoord – Cookie Thumper
Тэму пубертатных школьніц раскрывае Ёланда Вісэр. Здаецца, гэтая мініяцюрная жанчына зможа граць падлетка і ў 50 гадоў.
Son Lux – Easy
Калісьці ў нас таксама быў матэрыял пра тэхніку звязвання шыбары. Незразумела, ці звязаны шнар на спіне, што так часта мільгае ў кліпе, з гэтай тэхнікай. Але штука траўматычная і, вядома, сэксуальная. Наша аўтарка не дасць схлусіць. І трэк hot.
Peaches – How You Like my Cut
На днях Peaches выклала першы кліп, дзе сама не з'яўляецца. Няма бліскавак, абадраных калготак і дзікіх касцюмаў. Затое ёсць філіпінскі танцор.
Kanye West – Fade
Доўгі час кліп быў даступны толькі на нейкім пабочным рэсурсе і пасля рэгістрацыі. У кадры Тыяна Тэйлар – вядомая танцорка і спявачка – прыкоўвае погляд да свайго ідэальнага цела ў танцы. Паспрабуйце паўтарыць рух на 2.50 секундзе. Гэта можа быць весела. Рэжысёр прызнаўся, што натхняўся парнухай 70-х і Грэйс Джонс. Але гэта ніяк не адказвае на нашыя пытанні да канцоўкі кліпа. WTF?
LITTLE BIG – BIG DICK
Папярэджанне: праслухоўванне дадзенай кампазіцыі цягне за сабой напяванне «Май дзііік май дзік із вэры біг» на працягу ўсяго дня.
FKA twigs – Papi Pacify
Топ-10 самых смачных відэакліпаў, што лашчылі нашы вочкі летам 2016-га.
Прэм’ера мультыкультурнага гімна ўсім фэйкавым брэндам ад ізраільскіх хардстайл-фрыкаў Orgonite. Глядзі на сваім новенькім iPhonne.
Падборка кліпаў, якія здзіўляюць, раздражняюць, смешаць або ад якіх проста зносіць дах.
Жанчына, монстры, злыя цыгарэты – Насарогаў і doctape media прэзентуюць на 34mag кліп з 10-гадовай гісторыяй.
Постмемкіберпанк у дэкарацыях Усходняй Еўропы.
«Я токсік, я душніла, і мне жывецца так шчасліва».
Выдавецтва для візуалаў, містыка, «Маленькі прынц» на мікрамове.
«Ні з чым не параўнальны досвед перажывання любові».
КАМЕНТАРЫ (2)
Kanye West – Fade
А из какого клипа картинка, которая на превью статьи?