Забудзься на лапці і кулі. Творы ХХ стагоддзя трывала звязаныя з кіпай стэрэатыпаў, якімі нас кормяць з маленства. Але як было насамрэч? Каб не прымушаць Быкава і Купалу з Коласам няспынна ікаць, робячы іх узурпатарамі літаратурнага жыцця цэлай эпохі, нагадваем табе зорныя падзеі ды імёны творцаў усутыч да атрымання незалежнасці.
1906 год, 10 лістапада
У друкарні Марціна Кухты дэбютуе газета «Наша Ніва» – імпульс для развіцця публіцыстыкі, мастацкай прозы і вершавання. Асобна ўзгадаем лірыкаў: нашаніўскія паэты сталі сапраўдным Вялікім выбухам. Газета мелася быць эсэнцыяй тагачаснага жыцця інтэлігенцыі з яе літаратурнымі, асветніцкімі і грамадска-палітычнымі ідэямі і надзеямі.
Трупа Ігната Буйніцкага грае ў Менску «Моднага шляхцюка» Каруся Каганца. Паглядзі, што піша on air нашаніўскі карэспандэнт: «Салю нанялі невялічкую, каторая была напоўнена (...) мешчанамі, дробнымі чыноўнічкамі і працавітым народам. Інтэлігенцыя польская і расейская не пайшла на прэдстаўленьня ў беларускай мове; відаць было, што непрыхільна адносілася да “мужыцкай” гутаркі» («Наша Ніва», 1 (14) ліпеня 1911 г., № 25-26). Тым не менш публіка імпрэзу рассмакавала хутка: п’еса стала тагачасным драматычным шлягерам. У аўтара таксама квасок не з трасок: мала таго, што з абодвух бакоў – нашчадак рэвалюцыянераў, дык яшчэ і сваяк Гіёма Апалінера. Звыш таго – колькі твораў Каганца вандруе ў невядомых кірунках: што заблукаў зборнік, дасланы ў «Нашу Ніву», што дзіцячыя кніжкі пракінулі друкарню.
Газета «Беларускі шлях» друкуе 3-ю Устаўную грамату Рады БНР. Выданне з выразна нацыянал-дэмакратычным поглядам падтрымлівае дзейнасць Рады і не спыняе ўласную нават падчас нямецкай акупацыі: тады, у 1918 годзе, газету рэдагуе Алесь Гарун. І ў вершах, і ў прозе яго мэта і мара – разняволенне Бацькаўшчыны. Але фактычна Гарун, ужо пасля сваёй смерці, больш за 30 гадоў (з 1947 да 1980-х) менаваўся «здраднікам беларускага народа», а творы чакалі друку, нібы калісьці вострая, але цяпер паржавелая зброя.
Тым часам побач...
У 1901 годзе першая Нобелеўка па літаратуры ўцякла ад Заля, Сянкевіча і Талстога да французскага паэта і эсэіста Сюлі-Прудома. Ад гэтага часу штогод міравая літаратура абірае фаварыта і ўзнагароджвае яго прызнаннем і грашыма. Нарэшце! Бо прызвычаіліся, што мастак заўсёды павінен быць бедным і галодным.
Далей – усе пад уражаннем ад Першай сусветнай. Нават амерыканская літаратура, перасекшы Атлантыку, становіцца зусім еўрапейскай – поўны касмапалітызм. Новыя танальнасці апаноўваюць літаратуру страчанага пакалення: Хэмінгуэя, Фіцджэральда, Рэмарка. А чарговы напрамак рыхтуе табе добрую порцыю філасофскіх пошукаў і аналізу – разнастайны і наватарскі мадэрнізм ад Джойса да Кафкі.
Караткевіч, які ад нудоты часам падпісваў сабе свае ж кніжкі (палюбуйся: «Дарагому, любімаму Уладзіміру Сямёнавічу ад аўтара!»), працуе над лібрэта балета «Кастусь Каліноўскі». Гэты час, 60-80-я гады, вяртае цябе да вытокаў – найбольш захоплена аўтары распрацоўваюць тэму культурнай спадчыны. Дарэчы, вельмі характэрны момант для неарамантычнага кірунку. Што чытаць: творы Дайнекі, Лойкі, Сачанка, Адамчыка, Сіпакова і не толькі. Ні ў чым сябе не абмяжоўвай!
Не можам утрымацца, каб пакінуць цябе без анекдота з жыцця Уладзіміра Сямёнавіча. Канешне, пра каханне. Са сваёй жонкай Караткевіч пазнаёміўся феерычна. Справа была ў Берасці: куратар курса, выкладчыца гісторыі партыі Валянціна Браніславаўна, прывяла сваіх студэнтаў на сустрэчу з пісьменнікам. Яна амаль не гаварыла па-беларуску, але любіла польскія дэтэктывы і неяк у цягніку прачытала «Дзікае паляванне караля Стаха» (толькі на аўтара не звярнула ўвагі). Пасля, ужо ў кабінеце, Валянціна прапанавала Караткевічу: «А почему бы Вам не написать детективный роман?» «Накшталт якога?» – пытае Уладзімір Сямёнавіч. – «Вроде “Дикой охоты короля Стаха”. – «Гыы, дык гэта ж я напісаў!» І ўсё – шлюб!
Тым часам побач...
Дзе ў лепшым сэнсе змяшаліся ў кучу коні, людзі – гэта постмадэрнісцкія фішкі. Магчыма, лепей адным «пост-» сябе не абмяжоўваць і палезці ў спрэчку з літаратуразнаўцамі: ці надышоў пасля постпостмадэрнізм? На паперы мінулае стагоддзе вітае ўсё, на што здольная фантазія: аўтары балуюць цябе плыня свядомасці, шматграннасцю тэматык, напрамкаў і стыляў, ад класікі Маркеса да цудоўнага і не менш класічнага фэнтэзі Толкіена. Вось табе Зюскінд, вось табе Голдынг, чытай – не хачу. І беларускае мастацкае слова перастае для замежнікаў быць terra incognita. Але пра гэта ў наступнай серыі.
Коратка распавядаем пра сем галоўных фактаў літаратурнай прэміі Гедройца, якую ўручаць сёння.
Калегі сёлетняга пераможцы літаратурнай прэміі Гедройца распавядаюць усё, што ведаць пра аўтара-лаўрэата.
Падрыхтавалі першую частку вялікага праекта. Каго чытаць, кім ганарыцца – ад сівых часоў да апошніх літаратурных дасягненняў.
Падрыхтавалі першую частку вялікага праекта. Каго чытаць, кім ганарыцца – ад сівых часоў да апошніх літаратурных дасягненняў.
Пра ШІ, камп’ютарную рэальнасць, салідарнасць.
Спроба наблізіцца да сакральных тэкстаў.
Натхняліся творчасцю Лінча.
КАМЕНТАРЫ (3)
Дзякуй! Вельмi цiкава. Захацелася Ларысу Генiюш знайсцi пачытаць
Спасибо за прекрасный материал, разместил ссылки у себя на канале Telegram: https://t.me/WritersDigest
Дзякуем!