Сёлета прэмія Ежы Гедройца праводзіцца ўжо чацвёрты раз. Тут спрачаюцца не за сусветную вядомасць і невычэрпнае прызнанне, а хутчэй за тое, каго намінальна назавуць лепшым сярод роўных. Каму ўручаюць, якая галоўная інтрыга і колькі грошай дадуць прызёрам – коратка пра галоўную падзею белліту.
Дзе і калі адбудзецца ўручэнне?
Андрэй Адамовіч «Таўсьціла і лешч»
Валянцін Акудовіч «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне»
Альгерд Бахарэвіч «Белая муха, забойца мужчын»
Алесь Пашкевіч «Рух»
Таня Скарынкіна «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі»
Макс Шчур «Завяршыць гештальт»
Што атрымаюць пераможцы?
Галоўная інтрыга сёлетняй прэміі
Ці дадуць прэмію Альгерду Бахарэвічу, або журы зноў знойдзе прычыны, чаму не ў гэтым годзе? Двойчы кнігі аўтара ўваходзілі ў шорт-ліст, летась «Дзеці Аліндаркі» атрымалі трэцяе месца.
Хто выступіць на ўзнагароджанні?
Раман Падаляка, акцёр Купалаўскага тэатра, прачытае ўрыўкі з абраных кніг, гурт Shuma адыграе два музычныя сэты для гасцей.
Як падаць свой твор на наступную прэмію?
Працэс адбору не такі складаны. Для гэтага дастаткова напісаць зварот у Беларускі ПЭН-цэнтр, далучыць 6 асобнікаў сваёй кнігі – і гатова: тваё стварэнне ў спісе намінаваных. Сёлета ў ім было 29 аўтараў. Пасля фільтр доўгага спісу, а затым журы абірае шэсць выданняў, якія трапляюць у шорт-ліст. Заключны этап – выбар трох пераможцаў.
Чаму мы пра гэта пішам?
Прэмія Гедройца – найбольш значная літаратурная прэмія Беларусі, якая паволі, але штурхае літаратурны працэс у краіне. «Бясспрэчны плюс прэміі – яе незалежнасць ва ўсіх сэнсах, – гаворыць Сяргей Дубавец, пісьменнік, сябра журы і намінант леташняга Гедройца. – Мы не звяртаем увагу на ідэалогію, палітыку ці рэгаліі аўтара, а проста намагаемся аб’ектыўна ацаніць сучасную літаратуру».
Напярэдадні выхаду на «Першаку» новага альбома Pafnutiy’s Dreams гутарым са стваральнікам гурта Паўлам Кузюковічам.
Калі марыш стварыць годны тэлеграм-канал, падкаст ці яшчэ які твітар.
Запускаем у Telegram фірмовы стыкерпак 34mag – цяпер табе ёсць што сказаць, калі «курлык» – адзінае, што прыходзіць у галаву.
Десакрализация места с мрачной историей.
Агляд актуальнага інтэрнэт-ландшафту.
Пукст, Каляды, танцы з выпадковымі мінакамі.
Праграма насычаная, дэдлайн неўзабаве.
Чытаць у камфортным тэмпе, даследаваць сябе і іншых.
Паказы open air пад жывую музыку.
Сэнс сустрэчы – падвысіць усвядомленасць у экзістэнцыйных пытаннях.
КАМЕНТАРЫ (1)
Не зусім так.
Прэмія праводзіцца пяты раз.
Летась перамог Віктар Казько.
Бахарэвіч двойчы атрымліваў другую прэмію і аднойчы трэцюю.