Фестываль незалежнага кіно Sundance прапануе бясплатныя курсы

 

Каб падтрымаць усіх творчых людзей у самаізаляцыі, лабараторыя фестывалю незалежнага кіно Sundance (бадай што самага знакамітага фестывалю незалежнага кіно ў свеце) зрабіла бясплатнымі свае вэбінары і майстар-класы. Новы кантэнт будзе дадавацца рэгулярна.

 

 

У лабараторыі будзе цікава не толькі тым, хто стварае ўласна кіно. Вось што там можна знайсці:

 

Вялікая падборка анлайн-рэсурсаў, што могуць быць карыснымі ў час пандэміі

Ад 10 лекцый TED пра сторытэлінг да інструкцыі, як зняць нізкабюджэтны sci-fi, ад 88 парадаў для працы ў каранціне да віртуальных круглых сталоў для прафесіяналаў з кінафестывальнай індустрыі.

 

Курс па стварэнні кіно ад рэжысёра і кінакрытыка Марка Казынса

Курс разлічаны на 40 дзён: гэта серыя відэаэсэ пра стыль, ідэі, эмоцыі, практычныя рэчы і ўніверсальную мову кіно.

 

Кіно як сродак экаактывізму

Распавядае рэжысёр дакументальнага кіно ДжэфАрлоўскі – аўтар фільмаў пра змяненне клімату. 

 

Бібліятэка кароткаметражных фільмаў – удзельнікаў Sundance

Выкшталцоная падборка з усяго свету.