Што паглядзець: беларускі YouTube пра людзей і тэхналогіі
- Рубрыка: УЛОЎ
- 30.04.2021
- 9057
У беларускай IT-кампаніі Andersen ёсць уласны youtube-блог «Andersen People», дзе бяруць інтэрв'ю ў знакамітых экспертаў(-ак) у галінах антрапалогіі, філасофіі, кіно, космасу і нават паэзіі.
Свежы выпуск – з расійскім антраполагам Станіславам Драбышэўскім. Яго распыталі пра тое, чаму неандэртальцы валодалі большым інтэлектам, чым мы цяпер, як Tinder уплывае на наш выбар партнёра і чаму штучны інтэлект – гэта не так крута, як камусьці марыцца.
Гасцямі канала таксама ўжо былі філосаф Павел Баркоўскі, астраном Уладзімір Сурдзін, паэтка Вера Палазкова. У гадзінных гутарках эксперты не толькі адукуюць, але і распавядаюць, як сучасныя тэхналогіі ўплываюць на іх прафесію і жыццё ўвогуле.