Усіх цікаўных запрашаюць на лекцыі пра экафемінізм
- Рубрыка: УЛОЎ
- 07.11.2023
- 2864
У лістападзе беларусаў і беларусак запрашаюць на анлайн-лекцыі «Экафемінізм і веганскі абаліцыянізм» (11.11) і «Як мода ўплывае на правы чалавека?» (25.11). Удзел бясплатны.
Лекцыі ладзяцца ў межах экакурсу «Прырода роўнасці», які стартаваў раней, але іх магчыма наведаць і паасобку.
11 лістапада прапануюць даведацца, што такое экафемінізм, як ён узнік і якія напрамкі экафемінізму цяпер існуюць увогуле. Наколькі гэта актуальная штука ў нашы дзіўныя часы? Што звязвае фемінізм, экалогію і правы жывёлаў? Што такое веганскі абаліцыянізм і як ён суадносіцца з экафемінізмам? Карацей, тут пойдзе пра тое, як на розных узроўнях працуюць прыгнёт і несправядлівасць. Можна будзе паразважаць над меркаваннем, што, каб трансфармаваць свет у больш прыстойны і гуманны яго варыянт, недастаткова супрацьстаяць нейкаму асобнаму тыпу дыскрымінацыі. То-бок, нават калі чалавецтва адолее рабства на ўсёй планеце, наўрад ці можна будзе назваць існы лад справядлівым, пакуль свіней заводзяць адно для таго, каб іх з’есці.