Абвешчаныя спікеры лекторыя Vulitsa Ezha
- Рубрыка: УЛОЎ
- 05.06.2019
- 5647
8-9 чэрвеня Батанічны сад Менска прыме гарадскі пікнік Vulitsa Ezha, дзе можна будзе накарміць не толькі страўнік, але таксама сэрца і мозг. Пра музычны лайнап мы распавядалі тут, а па інтэлектуальнай частцы ўсё цалкам праяснім зараз.
Спікерамі Vulitsa Ezha стануць людзі, якія так ці інакш паляпшаюць Менск:
Дырэктарка па развіцці краўдфандынгавай пляцоўкі Ulej Ганна Самарская раскажа пра тое, як любы(-ая) гараджанін(-ка) можа стаць прычынай вялікіх і маленькіх зменаў.
Эксперты з «Экалогіі горада» дадуць лікбез па правільным сартаванні смецця.
Дыджэй і стваральнік «Мечты» Павел Данкоў адкажа на пытанне: навошта гораду рэйв?
Заснавальнік бьюці-корта Dandy Land Андрэй Пратапопаў разам з камандай BurgerLab пададуць табе «мануал» па стварэнні прасторы, дзе камфортна ўсім.
Архітэктар Аляксандр Жмакін прэзентуе праект для батсаду.
Акцёр, удзельнік «РСП» і наш сябар Паша Гарадніцкі патлумачыць за краўдфандынг для пацана.
Стваральнікі праекта «Бананавы фургон» падкажуць, як расхламляцца і дапамагаць іншым.
Галоўны рэдактар Citydog Сяргей Сахараў таксама раскажа нешта разумнае па тэме карыснасці асобнага чалавека для цэлага горада.
Па ўсякую дадатковую інфу руш на афіцыйны сайт Vulitsa Ezha.