Каця Саковіч і Ала Алоэ выступяць на #34events
- Рубрыка: УЛОЎ
- 10.04.2018
- 11231
Працягваем цыкл лекцый і майстар-класаў ад знаўцаў сваёй справы. Нядаўна ў нашай прасторы .PUNKT выступалі пісьменнік Віктар Марціновіч, фатографка і дызайнерка Кася Сырамалот, выдавец Антон Кашлікаў, прамоўца Канстанцін Каверын і пакрокава распавядалі пра сваю дзейнасць, прафесійныя лайфхакі і неабходныя ўменні. Наступныя гераіні – дырэктарка крэатыўнага агенцтва getbob Каця Саковіч і прадзюсарка Ала Алоэ.

Каця Саковіч: «Як кіраваць крэатыўнымі камандамі?»
Каця Саковіч – дырэктарка крэатыўнага агенцтва getbob agency, выкладчыца блока «менеджмент» школы крэатыўнага мыслення «ИКРА», пераможца нацыянальнага адбору на конкурс Young Cannes Lions у катэгорыі PR. Рэалізавала больш за 200 праектаў з улікам інтэграваных кампаній для брэндаў velcom, kufar, Exponenta, А-100 і інш. Арганізатарка «Кніжнага клуба» і Swap-вечарынак па абмене адзеннем.
Мерапрыемства будзе карыснае кіраўнікам(-цам) праектаў з творчым складнікам, крэатыўшчыкам, рэкламістам, прадпрымальнікам і ўсім, хто хоча пачаць кар'еру ў крэатыўных індустрыях.

Калі: 19 красавіка
Пачатак: 19:00
Дзе: прастора .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх).
Кошт: 20 BYN. У дзень мерапрыемства – 25 BYN.
З майстар-класа ты даведаешся:
 Як перайсці ад ідэі да рэалізацыі?
  Як перайсці ад ідэі да рэалізацыі?
 Дзе знайсці каманду і як яе ўтрымаць?
  Дзе знайсці каманду і як яе ўтрымаць?
 Як кіраваць творчымі людзьмі?
  Як кіраваць творчымі людзьмі?
 На якія граблі наступаюць усе крутыя менеджары?
  На якія граблі наступаюць усе крутыя менеджары?
 Як знайсці фінансавую падтрымку свайго праекта?
  Як знайсці фінансавую падтрымку свайго праекта?
 Як працуе каманда ў крэатыўным агенцтве?
  Як працуе каманда ў крэатыўным агенцтве?
 Як перажыць масавы творчы крызіс?
  Як перажыць масавы творчы крызіс?
 Якія ёсць правераныя сучасныя тулы для кіравання праектамі?
  Якія ёсць правераныя сучасныя тулы для кіравання праектамі?
 Якія трэнды ўзнікаюць у крэатыўных індустрыях?
  Якія трэнды ўзнікаюць у крэатыўных індустрыях?

Ала Алоэ: «Чаму я ненавіджу працаваць піярніцай?»
Ала Алоэ – прадзюсарка і pr-менеджарка крэатыўнага агенцтва Pocket Rocket, арганізатарка арт-пікніка FSP Freaky Summer Party, сацыяльная актывістка. Досвед працы ў рэкламнай сферы – больш за 10 гадоў. Рэалізавала праекты для: Samsung, life:), Velcom, Альфа Банк, Kufar, Еўраопт, Лідскае, Мегатоп, Атлант і яшчэ 30+.
Мерапрыемства будзе карыснае ўладальнікам(-цам) малога і сярэдняга бізнэсу, супрацоўнікам(-цам) аддзелаў маркетынгу, арганізатарам мерапрыемстваў і студэнтам(-кам) спецыяльнасцяў, звязаных з медыя і журналістыкай.

Калі: 24 красавіка
Пачатак: 19:00
Дзе: прастора .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх).
Кошт: першыя 10 (!) квіткоў – 15 BYN, наступныя – 20 BYN. У дзень мерапрыемства – 25 BYN.
На майстар-класе ты атрымаеш адказы на такія пытанні:
 Партрэт ідэальнага pr-менеджара: хто ён такі?
  Партрэт ідэальнага pr-менеджара: хто ён такі?
 З чаго варта пачынаць сваю кар'еру?
  З чаго варта пачынаць сваю кар'еру?
 Soft skills pr-менеджара: чаму важна ўмець усё?
  Soft skills pr-менеджара: чаму важна ўмець усё?
 Чаму ўсе хочуць pr, але ніхто не хоча за яго плаціць?
  Чаму ўсе хочуць pr, але ніхто не хоча за яго плаціць?
 СМІ vs Bloggers: хто круцейшы?
  СМІ vs Bloggers: хто круцейшы?
 Як будаваць сяброўскія і дзелавыя сувязі са СМІ і блогерамі?
  Як будаваць сяброўскія і дзелавыя сувязі са СМІ і блогерамі?
 Якія вымераць эфектыўнасць pr?
  Якія вымераць эфектыўнасць pr?
 Асаблівасці прасоўвання ў сферах: events, HoReCa, сацыяльныя праекты.
  Асаблівасці прасоўвання ў сферах: events, HoReCa, сацыяльныя праекты.
 Self-pr – як прадаць сябе даражэй?
  Self-pr – як прадаць сябе даражэй?