У маім раёне выразаюць парк. Я магу на гэта паўплываць?
Так, паводле закону грамадзяне маюць права браць удзел у прыняцці рашэнняў адносна архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў выглядзе грамадскіх абмеркаванняў на стадыі падрыхтавання праекту.
Яны арганізоўваюцца адміністрацыямі раёнаў гораду і могуць адбывацца ў дзвюх формах:
Выдаленне ці перасаджванне раслінаў могуць адбывацца толькі пры наяўнасці адпаведнага дазволу. Калі на грамадскім абмеркаванні больш за 50 % удзельнікаў прагаласавалі «супраць», мясцовыя органы не могуць выдаць дазвол.
Афіцыйная інфармацыя пра грамадскія абмеркаванні публікуецца ў газетах («Минский курьер», «Вечерний Минск», «Ва-банк» ды інш.) і на сайтах раённых адміністрацыяў не пазней за 10 дзён да пачатку абмеркаванняў.
Неадкладна даведайся, хто высякае дрэвы. Запытайся ў секараў, ад якой арганізацыі яны працуюць. Звярні ўвагу на іхную спецвопратку, машыну. Пляцоўка мае быць пазначаная стужкамі па перыметры. Мусіць быць інфармацыя пра арганізацыю і яе кантакты.
Калі секары адмаўляюцца адрэкамендавацца і на іх няма спецвопраткі, ты можаш выклікаць міліцыю і паведаміць, што «невядомыя высякаюць дрэвы, адмаўляюцца назваць прычыну высякання і хто загадаў секчы».
Пазвані ці напішы ў арганізацыю, якая праводзіць працы, або ў ЖКГ і даведайся аб прычыне высякання.
Старанна сфатаграфуй пляцоўку і кожнае дрэва да пачатку высякання. Калі пацвердзіцца факт парушэння, гэта дапаможа прыцягнуць парушальнікаў да адказнасці.
Калі пляцоўка ў прыватнай уласнасці.
Падчас ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, напрыклад, пасля ўрагану.
Калі дрэвы ў аварыйным стане, перашкаджаюць эксплуатацыі будынкаў ды інжынерных камунікацыяў.
Абразанне дрэваў не рэгулюецца законам. Але калі табе падаецца, што яно праводзіцца няправільна, можаш звярнуцца ў вышэйшую арганізацыю.
Даведайся як мага больш інфы аб праекце і пра запланаваныя грамадскія абмеркаванні ды распаўсюджвай яе далей: расклейвай абвесткі, размаўляй з суседзямі, пішы на тэматычных форумах (напрыклад, onliner.by).
Збірай зацікаўленых жыхароў і ствары з імі ініцыятыўную групу для больш скаардынаванай дзейнасці.
Дамагайся грамадскай сустрэчы з прадстаўнікамі забудоўніка і адміністрацыі праз пісьмовы зварот, які мусяць падпісаць ад 30 чалавек.
Знайдзі юрыста, архітэктара, праектавальніка ды іншых экспертаў сярод сваіх знаёмых ці мясцовых жыхароў для кансультацыяў.
З ініцыятыўнаю групай напішыце заяву на правядзенне грамадскай экалагічнай экспертызы, вынікі якой будуць улічаныя ў дзяржэкспертызе.
Пачынайце збіраць подпісы пад заяваю супраць рэалізацыі праекту. Падрыхтуй інфармацыйны лісток, каб людзі маглі пазнаёміцца з праблемаю перад тым, як падпісацца. Ведай, што забудоўнік таксама можа пачаць збіраць подпісы «за».
У заяве трэба акцэнтаваць увагу на парушэннях горадабудаўнічых, санітарных, экалагічных нормаў, выяўленых падчас аналізу праекту з дапамогаю экспертаў. Заяву трэба скласці пісьменна і даслаць у кампетэнтныя органы.
Прыцягвай увагу медыяў, распаўсюджвай прэс-рэлізы, раскажы не толькі пра самую праблему, але і пра тое, што вы робіце, каб яе развязаць: збор подпісаў, сустрэчы з чыноўнікамі і г.д.
Ты таксама можаш праводзіць разнастайныя акцыі ды пікеты, але з улікам адпаведнага заканадаўства.
Калі адказы забудоўніка ці адміністрацыі не задавальняюць ініцыятыўную групу, іх можна абскардзіць праз вышэйшыя інстанцыі, суд, пракуратуру.
Працягвай сустракацца з зацікаўленымі жыхарамі, актывістамі, экспертамі для абмеркавання далейшай дзейнасці, нават калі праект быў зацверджаны.
У адміністрацыі раёну звычайна размяшчаюць экспазіцыю аб’екта. Шукай яе ў фае.
Дашлі запыт у адміністрацыю раёну, камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму.
Наведай публічную сустрэчу, зарганізаваную адміністрацыяй раёну. Запішыся на прыём да ўпаўнаважанай асобы ў адміністрацыі ці камітэце.
Не ўлічваецца функцыянальнасць тэрыторыі. Напрыклад, у праекце плануецца пабудаваць спартовы комплекс там, дзе і так ёсць усё неабходнае для спорту і адпачынку.
Паркоўкі размяшчаюцца з парушэннем горадабудаўнічых нормаў або новыя паркоўкі будуюцца з масавым знішчэннем зялёных насаджэнняў.
Парушаюцца нормы шумавога забруджання.
Будаўніцтва ідзе на тэрыторыях, дзе згодна з Генпланам будаваць нельга.
горадабудаўнічыя праекты дэталёвага планавання;
архітэктурныя праекты забудовы;
архітэктурна-планавальная канцэпцыя аб’екта будавання.
Інфармацыйная платформа «Вярні сабе горад»
У падтрыхтоўцы артыкулу мы карысталіся матэрыяламі дапаможніку «Што рабіць у выпадку ўшчыльняльнай забудовы?» і даведніку «Зялёны дазор», падрыхтаванымі таварыствам «Зялёная сетка».
Дзякуем за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу юрыстцы, каардынатарцы прававой службы таварыства «Зялёная сетка» Марыне Дубінай.
Ілюстрацыя by Sheeborshee
Разбіраемся, куды і як уладкавацца на працу, калі ў цябе ёсць судзімасць.
Разбіраемся, як жыць далей, калі накрывае хваля роспачы, і як у такой сітуаціі правільна падабраць псіхатэрапеўта(-ку).
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (2)
Крушынка, я абодвума руками ЗА!
Тольки было б значна карысней, кали гэты ж тэкст быу бы даступны й на расейскай мове - было б шмат больш рук, каб падтрымливаць добрыя идэи!
а калi дрэвы сякуцца дзеля жыхароу нiжэйшых паверхау, каб яны упрост у перманентнай цемры не жылi?