У «Корпусе» адкрываецца VR-экспазіцыя Слонімскай сінагогі

1 красавіка Цэнтр беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны адкрывае VR-экспазіцыю «Belarus Shtetl. Вялікая Слонімская сінагога».

 

 

Цяпер Вялікая харальная сінагога знаходзіцца ў надзвычайна занядбаным стане. Галоўная мэта экспазіцыі – ажыццявіць віртуальную рэканструкцыю сінагогі і паказаць, якім чынам яна выглядала ў 17–19 стагоддзях.

У межах VR-тура стваральнікі(-цы) экспазіцыі прапануюць наведвальнікам(-цам):

  апрануць шлем віртуальнай рэальнасці і ўбачыць будынак сінагогі з адноўленым роспісам сцен і архітэктурнымі элементамі;

  свабодна перасоўвацца па 3D-канструкцыі сінагогі з дапамогай навігацыі;

  паслухаць архіўныя аўдыязапісы;

  пазнаёміцца з габрэйскай культурай праз гісторыю сінагогі.

У выпадку, калі ты ніколі не тэсціў(-ла) VR-тэхналогіі, можаш не хвалявацца: з гэтым дапамогуць валанцёры(-кі). Экскурсія па Вялікая харальнай сінагозе запісаная на дзвюх мовах – рускай і ангельскай.

 

Экспазіцыя будзе працаваць з 1 па 14 красавіка ў культ. цэнтры «Корпус» на Машэрава 9, к. 8. Час працы: панядзелак – субота з 14 да 20. Уваход вольны, але арганізатары(-кі) раяць загадзя зарэгістравацца.