Анансаваны месяц івэнтаў за гендарную роўнасць у прафесіях
- Рубрыка: УЛОЎ
- 27.01.2021
- 5700
З 1 па 28 лютага ў Беларусі пройдуць мерапрыемствы ў рамках месяца за адмену спіса забароненых прафесій для жанчын. Усе – у анлайн-фармаце.
У праграме месяца – дыскусіі, прэзентацыі даследаванняў, нефармальныя гутаркі з актывісткамі, спецыялістамі(-камі) і прадстаўніцамі рэдкіх або забароненых прафесій з Беларусі і з-за мяжы. Каб далучыцца да канкрэтнага мерапрыемства, трэба будзе зарэгістравацца на сустрэчу ў Zoom або сачыць за інстаграмам арганізатараў – Цэнтра па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы».
Праграма:
1 лютага 19:00 – сустрэча «Даўно пара! Чаму варта адмяніць спіс забароненых прафесій для жанчын?». Удзельніцы – актывісткі Наста Базар, Марыша Корж, Лена Агарэлышава, Таццяна Стрыжэўская – абмяркуюць гэтую з'яву ў беларускім заканадаўстве, неабходнасць доступу жанчын да ўсіх прац і магчымасці самім выбіраць свой жыццёвы сцэнар. Сустрэча пройдзе ў Zoom. Рэгістрацыя: па спасылцы.
2 лютага 19:00 – прэзентацыя даследавання Ганны Зыкавай «”Нежаночыя" прафесіі: даследаванне аб адпаведнасці спіса забароненых прафесій для жанчын у Беларусі міжнародным стандартам у галіне абароны правоў жанчын». Рэгістрацыя: па спасылцы.
4 лютага 18:00 – дыскусія «Барацьба-Гандаль-Адмена. Тры стадыі адмены спіса ў постсавецкіх краінах». Удзельніцы: праваабаронцы Ліра Асылбек і Эржан Кайыпаў (Кыргызстан), кансультантка Казахстанскай фемінісцкай ініцыятывы «Фемініта» Айгерым Камідола (Казахстан), дырэктарка НВА «Цэнтр сацыяльных і гендарных даследаванняў “Новае жыццё”» Яўгенія Луцэнка (Украіна), прадстаўніца антыдыскрымінацыйнага цэнтру «Мемарыял» Стэфанія Кулаева (Бельгія). Рэгістрацыя: па спасылцы.
10–16 лютага 19:00 – серыя нефармальных сустрэч-гутарак са спецыяліст_камі і прадстаўніцамі стэрэатыпна «нежаночых» або забароненых для жанчын прафесій з Беларусі і іншых краін. Мадэратаркі: Наста Базар, Ганна Зыкава, Марыша Корж, Лена Агарэлышава. Гутаркі адбудуцца ў прамым эфіры на instagram-старонцы @eeprava.
23 лютага 19:00 – дыскусія «Пакліканне. Чаму мы ўсё яшчэ дзелім прафесіі па поле?». Прадстаўніцы стэрэатыпна мужчынскіх прафесій – пілатэса Вольга Бобрышава, спецыялістка ў падкоўцы коней Валерыя Сазонава і дырыжорка сімфанічнага аркестра Марына Траццякова — раскажуць, з якімі складанасцямі яны сутыкаюцца ў сваёй працы з-за прадузятасцяў і чаму лічаць, што прафесіяналізм не мае полу. Рэгістрацыя на Zoom-сесію: па спасылцы.
25 лютага 19:00 – дыскусія «У нас атрымаецца! Калі адменяць спіс у Беларусі?». Удзельніцы: Юлія Міцкевіч, Ірына Саламаціна, Таццяна Стрыжэўская. Рэгістрацыя: па спасылцы.
28 лютага 19:00 – сустрэча «Што далей? Ці можам мы паўплываць на адмену спіса?». Удзельніцы: Наста Базар, Марыша Корж, Лена Агарэлышава, Таццяна Стрыжэўская. Рэгістрацыя: па спасылцы.
Праверыць, наколькі ты шарыш у спісе забароненых для жанчын прафесій, дапаможа наш адмысловы тэст.