Фатографаў з Усходняй Еўропы запрашаюць да ўдзелу ў New East Photo Prize
- Рубрыка: УЛОЎ
- 06.04.2020
- 4592
Мерапрыемствы ды тусоўкі адмененыя, і ў фатографаў цяпер няшмат працы. Выдатная нагода перагледзець архівы і адправіць парачку здымкаў на конкурс.
The New East Photo Prize – гэта конкурс для фатографаў з Усходняй Еўропы, Балканаў, Расіі і Цэнтральнай Азіі, галоўная мэта якога – рэпрэзентаваць сацыяльны, культурны і фізічны ландшафт Новага Усходу, а таксама перспектывы гэтага рэгіёна. Краіны Усходняй Еўропы і былога Савецкага Саюза часта прадстаўлены ў даволі састарэлай і стэрэатыпнай манеры – ды ты і сам(-а) ведаеш – нягледзячы на вялікую разнастайнасць рэгіёна. Час гэта выпраўляць – прынамсі пры дапамозе фота. Калі гэта для цябе недастатковая матывацыя, то ведай, што пераможца атрымае яшчэ і прыз у £ 1000 на развіццё сваёй працы. Дадатковыя прызы – магчымасць паўдзельнічаць у ментарскай праграме і выставе.
Дэдлайн заявак – 20 ліпеня 2020 года. Падаваць можна фотапраекты, зробленыя цягам апошніх двух гадоў, быць прафесійным фатографам не абавязкова. Конкурс з’яўляецца праектам Calvert 22 Foundation і падтрымліваецца анлайн-выданнем The Calvert Journal.
Для настрою можаш паглядзець пераможцаў мінулых гадоў.
Фота: www.calvertjournal.com