Адкрываецца першая віртуальная выстава беларускіх мастакоў
- Рубрыка: УЛОЎ
- 07.04.2020
- 5410
З 7 па 24 красавіка на сайце часопіса пра беларускае сучаснае мастацтва Chrysalis Mag, які займаецца папулярызацыяй мастацтва і прасоўваннем маладых аўтараў, пройдзе першая анлайн-выстава мастакоў Lockdown.
Мэта выставы – падтрымаць крэатыўную індустрыю і культурны сектар Беларусі ў сучаснай сітуацыі маштабнага крызісу. Ты таксама зможаш задаць пытанні мастакам у рэжыме анлайн і набыць работы, якія спадабаюцца. Усяго беларускія мастакі даслалі каля 100 заявак на ўдзел у выставе. Сярод іх Ганна Рэдзько, Усевалад Швайба, Рома Камінскі, Міхаіл Сянькоў, Doctor Oy, Надзея Макеева.
Канцэпцыя праекта звязаная з паняткам lockdown, што выкарыстоўваецца для апісання жорсткага рэжыму ізаляцыі і каранціну, пры якім абмяжоўваецца праца ўсіх грамадска-культурных мерапрыемстваў і інстытуцый. Такі метад з’яўляецца правільным для памяншэння распаўсюду віруса, але разам з тым ён руйнуе культуру.
У рамках праекта будуць арганізаваныя анлайн-актыўнасці, у якіх гледачы змогуць паўдзельнічаць, не пакідаючы межы дома. У інстаграм-акаўнце Chrysalis Mag пройдуць адкрытыя анлайн-інтэрв’ю з мастакамі: удзельнікі змогуць пагаварыць пра тое, як зменіцца свет пасля пройдзенага этапу, а таксама як сённяшняя сітуацыя адаб’ецца на беларускай культуры і мастацтве ў цэлым.
Вiзуал: chrysalismag.by