Silver Sсreen прапануе арандаваць цэлую кіназалу індывідуальна

VOKA CINEMA by Silver Screen прапануе на 2 гадзіны арандаваць кіназалу за 99 рублёў. Паслуга «Ваш асабісты кінатэатр» будзе даступная толькі ў красавіку і траўні 2020-га.

Кіназалу папярэдне апрацуюць дэзынфікуючымі сродкамі. Яе памер цалкам дазволіць размясціцца надзейнай дружнай кампаніі, захоўваючы сацыяльную дыстанцыю ў 1,5 метра або больш.

У асабістай зале можна паглядзець кіно з бягучага рэпертуару або запусціць кантэнт на свой густ – што табе цікавей: відэасправаздача пра яркае падарожжа ці сямейнае свята, караоке-сесія (мікрафон можна ўзяць у адміністратара), анлайн-трансляцыя канцэрта ці спектакля, камп’ютарная гульня, скайп-сазвон з замежнымі сябрамі.

Папкорнам (ці што ты там любіш) можна закупіцца на 30% танней – снэк-бар і кавярня пры кінатэатры робяць зніжку на перыяд акцыі.

 

 Заказаць залу