Магчымасць дня: бясплатныя вэбінары па працы ў медыя
- Рубрыка: УЛОЎ
- 18.05.2020
- 8099
«Майстэрня сацыяльнага кіно» абвесціла набор на праект MediaDiving Workshops. Гэта серыя вэбінараў, прысвечаная стварэнню ідэй, тэкстаў, фота і відэа.
Вэбінары спалучаюць тэарэтычную частку з разборамі ўдалых/няўдалых кейсаў і практычнымі заданнямі. Падчас навучання ўдзельнікі праекта атрымаюць фідбэк ад медыяэкспертаў.
Каму дакладна будзе карысна: студэнтам, старэйшым школьнікам, маладым спецыялістам, якія жадаюць развівацца ў сферы медыя.
Тэмы MediaDiving Workshops:
«Разбор рэкламных кейсаў. Маніпуляцыі ў рэкламе» (эксперт – Ян Карпаў);
«Цёмны і светлы бок тэксту» (Аляксей Шунтаў);
«Трэнды YouTube: цяпер і потым» (Дзмітрый Радчанка);
«Як уплываць на эмоцыі гледача ў кіно і рэкламе», «Як зняць відэаролік і не згарэць. Як стаць паспяховым рэжысёрам» (Андрэй Палупанаў);
«Як працуе медыя? Выбар тэмы: асноўныя правілы і парады» (Яся Каралевіч-Картэль).
Вэбінары пройдуць з 22 па 31 траўня. Удзел бясплатны. Трэба толькі зарэгістравацца па спасылцы да 22 траўня.