«1984» перавыдалі на беларускай мове
- Рубрыка: УЛОЎ
- 04.07.2020
- 6048
Выдавецтва «Янушкевіч» перавыдала культавы раман Джорджа Оруэла «1984» па-беларуску.
Упершыню галоўная антыўтопія планеты выходзіла на мове Купалы і Коласа яшчэ ў 1992 годзе. Пераклад рабіў Сяргей Шупа. Новае выданне – таксама яго праца: перакладчык удасканаліў былы варыянт.
«Самая знакамітая антыўтопія ў сусветнай літаратуры, раман-папярэджанне пра пагрозу, якую нясуць аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы сучаснаму грамадству», – апісвае раман «Янушкевіч».
У «1984», нагадаем, брытанскі пісьменнік і журналіст Джордж Оруэл адлюстраваў магчымую будучыню грамадства ў выглядзе таталітарнага іерархічнага ладу, дзе пануюць страх, нянавісць і даносніцтва. Вядомая фраза «Вялікі брат сочыць за табой» – цытата менавіта з гэтага рамана.
Купіць кнігу можна праз сайт выдавецтва.