Shuma запрашае на анлайн-медытацыю
- Рубрыка: УЛОЎ
- 21.10.2020
- 5370
Спявачка Руся Shuma запрашае ўсіх на глабальную анлайн-медытацыю.
Арганізатары бязмежнага івэнта хочуць падтрымаць усіх, хто напалоханы(-ая), стаміўся(-лася) і адчувае недахоп рэсурсу на мірны пратэст. Падчас сеанса ты сфакусуешся на станоўчых эмоцыях: любові, падтрымцы, спагадзе – а потым зможаш накіраваць плюс-энергію туды, дзе яна спатрэбіцца найперш.
Руся кажа, што яе голас дапаможа зняць заціскі, старажытныя беларускія песні зарадзяць цябе сілай каранёў, бінауральныя рытмы і гукі прыроды наладзяць на добрае, а беражлівая электроніка звяжа аўдыяаповед. Мова медытацыі – англійская, але наўрад ці яе няведанне стане перашкодай для рэлаксу.
Медытацыя адбудзецца ў суботу, 24 кастрычніка, у 20:00 па менскім часе.