Так, згодна з артыкулам 76 «Правілаў перавозак пасажыраў метрапалітэнам», ахоўнік у метро мае права даглядаць твае рэчы пры ўваходзе ў падземку. Ён можа папрасіць адкрыць твой бэг як перад турнікетамі, так і ў адмысловым пакоі дагляду, які знаходзіцца побач. Але не хвалюйся, ён не магутны божа, бо мае пэўныя абмежаванні ў сваёй дзейнасці.
Смела пытайся ў ахоўніка яго прозвішча, пасаду, мэту і парадак працэдуры. Калі што – спасылайся на артыкул 92 «Правілаў».
Стандартная працэдура: цябе папросяць пакласці сумку на транспарцёр рэнтгеннага сканера ці правядуць па ёй металашукальнікам. Часцей за ўсё на гэтым дагляд і скончыцца.
Даглядаць рэчы могуць толькі ў тваёй прысутнасці і толькі ты можаш вымаць іх з багажу. Таму, калі ахоўнік палез рукамі ў твой заплечнік, лічы, што цябе абкрадаюць або нешта падкідваюць. Фіксуй на камеру, потым абскардзіш.
Ахоўнікам забараняецца даглядаць некалькіх чалавек адначасова.
Ты маеш права адмовіцца ад дагляду, але тады давядзецца валачыцца да неабходнага пункту наземным транспартам.
Часцяком на станцыях дзяжураць міліцыянты або АМАПаўцы, але іх асноўная функцыя – сачыць за парадкам. Яны маюць такія ж правы, як і іх калегі на паверхні. Таму не губляйся і арыентуйся на нашыя парады пры камунікацыі з імі.
Правы правамі, але памятай, ахоўнік можа не пусціць цябе ў метро, калі ты маеш забароненыя «Правіламі» рэчы для перавозкі. Ці калі ты, напрыклад, відавочна нецвярозы.
Будзь ветлівым і спакойным, калі трэба – спасылайся на закон. На людзей у форме гэта дзейнічае лепш за любое «маханне галінкамі».
Хутчэй за ўсё цябе не прапусцяць, калі ты маеш ручную паклажу памерам у суме вымярэнняў больш за 200 сантыметраў.
Адназначна ты не фармат, калі вязеш з сабой выбуханебяспечныя, вогненебяспечныя або атрутныя рэчывы ці прадметы. Таксама не нясі ў падземку газавы балон любога памеру. Перад Новым годам памятай, што цябе могуць завярнуць, калі ты затарышся на Камароўцы батарэяй петард, феерверкаў або салютаў.
Не цягні ў метро елкі, лыжы, канькі, вуды без запакоўкі або чахлоў. Арыенцір: усё, што можа пашкодзіць жыццю або здароўю іншых пасажыраў, – забаронена.
Калі ты маеш дакументы на нашэнне зброі, ты мусіш трымаць яе ў чахле або ў кабуры.
Каб пракаціцца ў метро з хатняй жывёлай, саджай яе ў клетку, скрыню або сумку. Выключэнне – сабака-павадыр у намордніку і на кароткім ланцугу для чалавека з інваліднасцю па зроку.
У метро можна з дзіцячым роварам, каляскай або санкамі.
Калі ты з роварам, памер якога не перавышае 200 сантыметраў, то з ім пройдзеш. У крайнім выпадку можаш зняць пярэдняе кола.
Гэта здараецца рэдка, але ведай, што ахоўнік метрапалітэна, згодна з Указам Прэзідэнта № 534 «Аб мерах па ўдасканаленні ахоўнай дзейнасці» і з Указам №484, які надаў метраахоўнікам неабходныя паўнамоцтвы, мае права праводзіць асабовы дагляд, то-бок шукаць недазволеныя рэчы ў адзенні, якое на табе апранута.
Аднак асабовы дагляд нельга правесці проста так. Забароненыя рэчы павінны ледзь не выпіраць з-пад тваёй вопраткі. Калі ўсё ж такі цябе запрасілі, памятай, што заўсёды можаш адмовіцца і ліняць адтуль падалей.
Гэта адна з тваіх мараў – распрануцца перад незнаёмым чалавекам або табе пазарэз трэба ехаць менавіта на метро? Тады ведай: асабовы дагляд праводзіцца ў асобным памяшканні без пабочных людзей ахоўнікам твайго полу з двума панятымі твайго полу. Ніякай відэафіксацыі з боку ахоўніка, у тым ліку камерамі відэаназірання. Аглядальнік не мае права пакідаць цябе на самоце, дакранацца да твайго цела і бялізны. Сачы за гэтым!
Асабовы дагляд скончваецца на бялізне, далей – незаконна.
Пасля асабовага дагляду праваахоўнікі павінны скласці пратакол, які ты можаш дапоўніць або абскардзіць.
Калі табе няма васямнаццаці, даглядаць без бацькоў (апекуноў) цябе не маюць права. Тое ж тычыцца недзеяздольных людзей.
Але навошта табе гэты асабовы дагляд? Проста зайдзі ў метро праз іншы ўваход, калі ты бачыш, што да цябе несправядліва даё*ваюцца.
Калі ты лічыш, што ахоўнік метро не меў рацыю ў адносінах да цябе або нанёс табе фізічную, маральную ці эканамічную шкоду, ты маеш права ў трохмесячны тэрмін прад’явіць прэтэнзію. Гэта можна зрабіць пісьмова або праз электронны зварот на сайце метро. Як пісаць зварот, глядзі тут. На працягу трыццаці дзён табе павінны адказаць.
Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2014 года №141-3 «Аб гарадскім электрычным транспарце і метрапалітэне».
Правілы перавозак пасажыраў метрапалітэнам
http://metropoliten.by/ – афіцыйны сайт менскага метрапалітэна
Заўжды актуальны мануал пра тое, чаго чакаць ад хуткай і куды скардзіцца, калі парушаюць твае правы.
Тлумачым, як працуе пагадненне аб невыдаванні і чым табе пагражае яго парушэнне.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (4)
Однажды сразу после закрытия метро (~01.00) катился по пустому переходу под притыцкого на каменной горке. Во время закрытия метро оттуда выходят люди в синем и милиционер, там дежуривший для того чтобы разворачивать людей, насколько я понял. Так вот, качусь я на велике, кругом почти никого нет - впереди человек в форме милицейско принципиально идет и становится мне на пути. Начал меня заставлять слезть с велика, не мог толком мне сказать причину, где это написано (я не пассажир метро и в метро не лез). Далее были рассказы что "все законы у нас президентом приняты", "сейчас поедем в отделение". Причем весь мой вопрос заключался в требовании сослаться на какой-либо документ, которым он руководствуется (кроме синдрома вахтера). Закончилось тем, что я его попросил предъявить документы и он мне их показал мельком, ничего не успел увидеть, потом при попытке записать номер его жетона он ретировался и закрылся в метро (это было довольно смешно). Нет, не подумайте, я не хочу ездить в переходе и сбивать людей. Я спустился вниз, оценил отсутствие людей внутри и просто покатился по пустынному переходу. Кроме этих людей здесь за все время нашего общения прошла пара людей. Я не буду поднимать вопрос о квалификации данного представитеся стражей правопорядка. Вопрос в том можно ли передвигаться в переходе на велосипеде. Я читал, что в обязанностях ПАССАЖИРОВ метро запрещено передвигаться по прилегающих переходах на вело. Но я так понимаю я не становлюсь пассажиром метро, попадая в переход?
Если досматривают иностранца,может рядом находится человек,который будет переводить?
Может. Но могут попросить удалиться.
Hei!