У мінулы чацвер, 21 студзеня, у прасторы «ЦЭХ» прайшла сустрэча з сузаснавальнікам украінскага анлайн-радыё «Арыстакраты» Яраславам Ладыгіным. Амаль што стэндап-лекцыя была прысвечана таму, як знайсці сваю нішу, якім чынам з валанцёрскай дапамогай запусціць незалежнае разумнае медыя і чаму давер – гэта краевугольны камень для «Арыстакратаў».

Свой выступ Яраслаў пачаў з азначэння таго, што сабой павінна ўяўляць прафесія радыёвядучага ў ідэале і што яна сабой уяўляе на Украіне. Стаміўшыся ад таго стану рэчаў (радыёвядучы – чалавек, усе абавязкі якога зводзяцца да анансавання зводак надвор’я і часу) і пачуўшы аднойчы ноччу недзе ў Чаркаскай вобласці радыёвыступ Аляксея Когана пра джаз, будучых «Арыстакратаў» натхніла: радыё мусіць будавацца вакол персоны вядучага, які знаёміць слухачоў з уласнымі густамі і дае ім разуменне музычнага кантэксту.
У лютым 2014 года Яраслаў разам са сваімі калегамі Данілай Хамутоўскім і Лерай Чачыбая ў адным з кіеўскіх падвалаў заснавалі незалежнае анлайн-радыё «Арыстакраты», цалкам на ўласныя сродкі. За два гады існавання радыё выйшла на самаакупнасць і нават стварыла з нуля рынак рэкламы на анлайн-радыё ва Украіне. Летась «Арыстакраты» выпусцілі каля 100 сезонаў аўтарскіх шоу, а найбуйнейшы сусветны падкаст-агрэгатар Mixcloud назваў украінскае анлайн-радыё 7-м нумарам сярод усіх радыёстанцый свету 2015. Яраслаў распавядаў, якую ролю ў поспеху медыя адыграла валанцёрская дапамога, і акцэнтаваў увагу на даверы, які з’яўляецца галоўным капіталам «Арыстакратаў» – як унутры калектыву, так і ў сяброўскіх адносінах са слухачамі.
Дарэчы, таямніца паходжання назвы радыё так і засталася таямніцай. Кажуць, што адказ трэба шукаць у барадатым анекдоце амерыканскіх комікаў і ў сезонах серыяла South park.
Цалкам пазнаёміцца з лекцыяй Яраслава Ладыгіна і прыдумаць уласнае basement-медыя можна падчас прагляду гэтай відэасправаздачы.
Слухаць радыё «Арыстакраты».
















Насця і Максім – пра працу ў тандэме, трэнды і бюджэт на здымку.
Прэзентуем беларускі пераклад кнігі рэпартажаў Вітальда Шаблоўскага – пра тое, якім коштам даецца свабода.
Таемная вячэра, дыскатэка для сляпых, АМАП, Жбанкоў і дух Малевіча – у адным месцы ў адзін час. Не, гэта не вар'яцтва, гэта Руслан Вашкевіч арганізаваў у Віцебску творчую падзею.
Почему с обществом не все ок, когда оно не dog-friendly?
Гіпнотык-тэхна і эксперыментальны IDM.
І анансавалі выступы з новым альбомам.
Ноч паміж агнём, лесам і музыкай.
BelSwimSisters – пра падрыхтоўку да выкліку, рэгламент і матывацыю.