Дызайн дня: шрыфт Hleba Soli Ziamli Voli
- Рубрыка: УЛОЎ
- 21.08.2020
- 8458
Беларускі дызайнер Аляксей Коваль зрабіў шрыфт Hleba Soli Ziamli Voli, які пасуе да афармлення плакатаў ды банераў.
Плакатны шрыфт распаўсюджваецца бясплатна на ўмовах Creative Commons. Ім можна карыстацца для камерцыйных і некамерцыйных праектаў. Аўтар падкрэслівае, што праекту могуць спатрэбіцца дапрацоўкі. Свой водгук на шрыфт можна пакінуць пад адпаведным пастом на Facebook.
Hleba Soli Ziamli Voli змяшчае графемы толькі вялікіх знакаў, але ў двух памерах – вышэй для вялікіх і ніжэй для малых літар.
«Шрыфт нясе адсылкі да спадчыны Францішка Скарыны, што з'яўляецца спрэчным момантам. Але гэта ж дазваляе шрыфту зрушыць баланс паведамлення ў больш гуманістычны бок і не быць залішне жорсткім. Не перагукацца з іншымі плакатнымі напрамкамі», – паведамляецца ў апісанні.