Знакаміты спектакль «Шлюб з ветрам» пакажуць анлайн
- Рубрыка: УЛОЎ
- 24.03.2021
- 5065
Да Сусветнага дня тэатра, 27 сакавіка, сэрвіс VOKA падрыхтаваў чарговую анлайн-прэм’еру: пакажуць «Шлюб з ветрам» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
Спектакль досыць свежы: яго прэзентавалі ў снежні 2019 года. Ён адразу зачапіў публіку і папулярны па сёння. Аўтары – фаварыты тэатралаў Яўген Карняг і Каця Аверкава, мастацкая частка – ад Таццяны Нерсісян. «Шлюб з ветрам» – гэта «тэатральнае вясельнае застолле, дзе ніхто не гаворыць ні слова, затое ўсе спяваюць». Кожная песня – гісторыя жыцця або смерці, радасці або гора, і кожная песня кранае любога чалавека, нават калі той не надта эмпат(-ка), бо спектакль – пра сувязь са сваімі каранямі.
Анлайн-трансляцыю абяцаюць з некалькіх камер, каб нічога з таго, што адбываецца на сцэне, не засталася па-за ўвагай гледачоў.
Далучыцца да трансляцыі можна бясплатна з любой кропкі свету, дзе ёсць інтэрнэт. Глядзець можна з любой прылады і ў сетцы любога аператара. Спатрэбіцца толькі аўтарызавацца ў VOKA. Паказ стартуе ў 19:00 па Менску.