Беларусаў запрашаюць у Еўрапейскую школу Усходняга партнёрства ў Тбілісі
- Рубрыка: УЛОЎ
- 11.03.2019
- 5987
Да 18 сакавіка беларускія старшакласнікі ва ўзросце 16-17 гадоў могуць падавацца ў Еўрапейскую школу Усходняга партнёрства ў Тбілісі.
Лепшыя з лепшых пройдуць двухгадовы курс навучання, паглыбяць свае веды пра Еўропу і Еўрапейскі саюз, а па выніках атрымаюць прызнаны ва ўсім свеце дыплом Міжнароднага бакалаўрыяту (IB) у галіне еўрапейскіх даследаванняў.
Усе выдаткі на гэтую задуму пакрываюцца праграмай: пражыванне, харчаванне, кішэнныя выдаткі на працягу ўсяго тэрміна навучання.
Курс распачнецца ў 2019–2020 навучальным годзе. Адабраныя з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны навучэнцы будуць наведваць заняткі ў шматмоўным і шматкультурным асяроддзі. Ім будзе прапанавана багатая праграма пазакласнай дзейнасці з магчымасцю ўдзелу ў канферэнцыях высокага ўзроўню на пытаннях, звязаных з ЕС.
Падаць заяўку можна праз сайт www.eapeuropeanschool.eu да 12:00 (поўдзень, UTC +4:00) 18 сакавіка 2019 года. Па гэтай жа спасылцы даступныя ўсе падрабязнасці аб праграме.
Фота: 34travel.me