Мастак выставіў карціны ў вагоне метро
- Рубрыка: УЛОЎ
- 16.11.2018
- 8300
Учора пасажыры менскага метро маглі назіраць дзіўную карціну. І нават не адну. Мастак Сяргей Савіч правёў стыхійную выставу ў вагоне, што рухаўся з Уручча на Малінаўку.

Аўтара падтрымалі Бакей, Какора, Kipah, Ліса ды іншыя выдатныя людзі гэтага горада. Карціну «Дзяўчына з авечкай» купілі за сто рублёў прама ў вагоне. Але галоўнай мэтай выставы быў не заробак, а вось што: «Гэта ўварванне мастацтва ў гарадскую прастору. Спусціць карціны ў метро – значыцца вынесці яго за рамкі майстэрняў і галерэй, даць карцінам свежага паветра, а людзям удыхнуць крыху мастацтва. Чарговы маленькі крок на шляху да глабальнага», – так пракаментаваў акцыю сам мастак.
Калі стыль Сяргея Савіча падаўся табе знаёмым, ты, магчыма, бачыў(-ла) яго працы раней у галерэі «Ў» ці менскіх барах. А яшчэ гэта ён так крута распісваў скрынкі для дастаўкі MonkeyFood.








КАМЕНТАРЫ (1)
Минск — город-живой!