Салігорск увайшоў у топ-5 лепшых беларускіх гарадоў
- Рубрыка: УЛОЎ
- 17.10.2018
- 11016
Топ заснаваны на дэмаграфічнай устойлівасці, стане эканомікі ды якасці жыцця.
Крыніцай натхнення для гэтага рэйтынгу паслужылі глабальныя прыклады, прыклады суседніх краінаў і рэйтынг гарадоў Беларусі, створаны дзесяць гадоў таму. Усяго ў новы рэйтынг увайшло 15 гарадоў з насельніцтвам больш за 100 тысяч чалавек. Па словах Цэнтра новых ідэй, гэта не значыць, што гарады з насельніцтвам 20 тысяч жыхароў «дрэнныя», але менавіта гарады, пералічаныя ў рэйтынгу, важныя палітэканамічнымі кропкі краіны.
Рэйтынг складаўся на аснове дзевяці паказнікаў: натуральнага прыросту насельніцтва, прадуктыўнага ўзросту, узроўню заробку, мясцовага бюджэту, узроўню беспрацоўя, інвестыцый у асноўны капітал краіны, колькасці дактароў, студэнтаў і злачынстваў на душу насельніцтва. Усе гэтыя паказнікі дэманструюць дэмаграфічную ўстойлівасць гарадоў, стан іх эканомікі ды якасці жыцця.
Акрамя таго, спецыяльна для Мазыра і Наваполацка быў уведзены крытэр «экалагічны штраф»: па інфармацыі Цэнтра новых ідэй, хімічная прамысловасць гэтых гарадоў стала крыніцай анамальнай колькасці выкідаў шкодных рэчываў.
Зыходзячы з вынікаў рэйтынгу, беларускія гарады можна падзяліць на пяць рангаў: «Найвышэйшая ліга» – Менск, Горадня і Берасце; «Маладыя і прамысловыя» – Салігорск, Наваполацк і Мазыр; «Адсталыя абласныя цэнтры» – Віцебск, Магілёў і Гомель; «Чацвёрты эшалон» – Баранавічы, Пінск і Ліда; «Аўтсайдары» – Бабруйск, Барысаў і Орша.
Азнаёміцца з рэйтынгам ува ўсіх дэталях ты зможаш вось тут.
Дарэчы, калі ў цябе ёсць ідэі датычна рэйтынгу беларускіх гарадоў, праяўляй ініцыятыву – стваральнікі статыстыкі з радасцю разгледзяць твае думкі.
КАМЕНТАРЫ (1)
По ощущениям, все города в Беларуси сделаны из одного теста, "смешать но не взбалтывать".
Может статистика и показывает "лучше-хуже", но по опыту жизни и путешествий разница +/-10% по сервису, эстетике, людям и пр.