«ЦЭХ» запрашае на прэзентацыю кнігі амерыканскага фатографа Мішы Фрыдмана
- Рубрыка: УЛОЎ
- 12.07.2018
- 8354
13 ліпеня «ЦЭХ» запрашае на прэзентацыю кнігі неверагодна крутога амерыканскага фатографа Мішы Фрыдмана «Ідэалісты». Гэтае выданне – захапляльная гісторыя пра тое, як пасля рэформаў паліцыя Украіны здабыла «жаночы твар» і як гэта паўплывала на барацьбу з хатнім гвалтам.
Навошта ісці?
Пабачыць крутое выданне толькі-толькі з друкарскага станка. Прэзентацыя «Ідэалістаў» у Менску – гэта самае першае прадстаўленне кнігі. Да менчукоў яе бачылі толькі героі праекта. Міша пакажа шмат-шмат фотачак.
Паслухаць таленавітага расказчыка. Фрыдман здымаў увесь працэс пераўвасаблення ўкраінскай паліцыі – ад набору першых курсантаў у Кіеве да сённяшніх начных патрулёў у розных гарадах Украіны. І ён вельмі цікава пра гэта распавядае.
Пазнаёміцца бліжэй з вядомым у свеце фатографам-дакументалістам. Працы Фрыдмана з'яўляюцца ў вядучых міжнародных выданнях накшталт New Yorker, Time, Spiegel, Le Monde і былі адзначаны каштоўнымі ўзнагародамі (сярод іх Pulitzer Center on Crisis Reporting).
Міша Фрыдман – ураджэнец Малдовы, цяпер жыве ў Нью-Ёрку. Мае адукацыю ў галіне міжнародных адносін і эканомікі. Аўтар чатырох фотакніг. Да фотакар’еры працаваў з гуманітарнай арганізацыяй «Лекары без межаў». Апошнія доўгатэрміновыя праекты Фрыдмана датычаць патрыятызму і памяці ў Расіі.
Калі: 13 ліпеня
Пачатак: 19:00
Дзе: gallery.TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх)
Уваход: вольны
Сустрэча ў Facebook
Міша Фрыдман у Facebook
Фатографам, выдаўцам і актывістам таксама будзе цікава трапіць на суботні семінар Мішы Фрыдмана. Варкшоп прысвечаны ролі кніг у кар'еры прафесійных фатографаў: навошта фотакнігі наогул патрэбныя ў лічбавым свеце, пра што і як размаўляць з дызайнерамі, арт-дырэктарамі, выдаўцамі. Удзел бясплатны. Рэгіцца трэба тут.