Кожны дзень мы спажываем візуальную інфармацыю ў горадзе і анлайне: праз гарадскія медыя і тэлебачанне, іміджавыя ролікі пра Беларусь і рэкламу казіно ў аэрапорце, на першых старонках глянцавых часопісаў і гэтак далей. Глядзець – значыць не толькі спажываць, але і фармаваць сваё ўяўленне пра навакольны свет. Якія вобразы жанчын дамінуюць у беларускай рэкламе і медыя? Як візуальная рэпрэзентацыя ўплывае на нашае стаўленне да жанчыны і на ўзаемаадносіны ў сям’і і грамадстве? Запрашаем абмеркаваць разам з намі ў наступны чацвер.

34 Media Days vol. II
Гучная гісторыя вакол рэкламнай кампаніі Mark Formelle ускалыхнула медыйную прастору і, як пішуць, някепска падняла рэйтынг самога вытворцы. Аднак рэклама бялізны – не адзіны прыклад спрэчнай візуальнай рэпрэзентацыі жанчын (а пазней і мужчын) у афлайн- і анлайн-прасторы. Узгадаем рэкламныя кампаніі хрэну ABC ці інтэрнэт-правайдара «Шпаркі дамавік». Мова рэкламы і медыя з усіх магчымых носьбітаў падказвае, якія вобразы ды ролі вітаюцца ў грамадстве. Іншымі словамі, рэклама і медыя накіроўваюць свой «нармалізуючы» позірк на кожную з нас.
З іншага боку, некрытычнае ўспрыманне – не адзіны магчымы варыянт развіцця падзей. Што робіць радыкальнае стаўленне да рэкламы ў беларускім кантэксце – наводзіць шуміху ці ўсё ж такі дае адэкватную зваротную сувязь вытворцам візуальных прадуктаў?
Ці тыя выявы, што мы бачым у горадзе і на экранах манітораў, здольныя ўплываць на грамадскае стаўленне да сацыяльнай ролі жанчыны? Запрашаем цябе разам абмеркаваць гэтыя пытанні ў афлайне.
Падзея пройдзе ў фармаце ток-шоу – спачатку госці падзеляцца сваімі думкамі на згаданую тэму, пасля чаго пачнецца адкрытая дыскусія з удзелам мадэратаркі і слухачы атрымаюць магчымасць задаць свае пытанні.
Спікеркi
Лілія Воліна – заснавальніца «Цэнтра па прасоўванні правоў жанчын – Яе правы», юрыстка, экспертка ў галіне правоў жанчын і гендарнай палітыкі.
Віка Біран – працуе на мяжы мастацтва, актывізму і журналістыкі. У 2014-м стала сузаснавальніцай праекту пра гендар і сэксуальнасць MAKEOUT, а ў 2015-м – квір-фестывалю meta-.
Кацярына Барушка – журналістка, фрустрантка ў адвечным пошуку феміністычнага дзэну.

Алеся Песенка – рэдактарка парталу LADY.TUT.BY, у мінулым – спецыялістка па сувязях з грамадскасцю «АРТ Карпарэйшн».
Дзе і калі?
27 красавіка а 19:00
«Корпус» (Менск, пр. Машэрава, 9, корпус 8)
Уваход вольны
Калі ты працуеш у грамадскім сектары, рэкламе ці медыя, прыходзь і раскажы, што думаеш на гэтую тэму. Мы хочам пачуць розныя галасы. Далучайся да падзеі ў Facebook, каб не забыцца на дату і месца сустрэчы.
Iлюстрацыя by Sheeborshee
Курс па стварэнні кіно, карысныя падборкі і відэатэка.
Інсайдарскія парады, якія дапамогуць табе выжыць у суровых падземных пераходах.
Антыўтопія, якая пераўтвараецца ў рэальнасць.
Где находить дворовых котов и почему им лучше не давать имена – рассказывает автор 34mag.
Пра новы альбом, дзень сурка і неабходнасць самаіроніі.
Пра новы альбом, дзень сурка і неабходнасць самаіроніі.
«Як цяжка падарожнічаць, калі не дакляруе радасці мне гэта».
Як не весціся на маркеталагічныя хітрыкі?
Ад штучнага інтэлекту да вінаробства.
КАМЕНТАРЫ (2)
оторванные от жизни журналистки это чтото.
Ой будзе горача