Пульс юнацтва: прэм’ера сінгла Super Besse

  • 19.05.2017
  • Аўтар: 34mag
  • 7333

 

Трыа з Менсквіля Super Besse скончыла працу над новым альбомам, які атрымаў назву La Nuit, і прадстаўляюць першы сінгл з яго La Jeunesse («Юнацтва»). Пульсуючая рытміка, напорысты груў і летуценны вакал – слухаем новы гімн гарадскому юнацтву.

 

Сінгл і альбом працягваюць лінію саюза постсавецкага і французскага ўплыву постпанка і колдўэйва з выкарыстаннем драммашын, гітар і ўжо больш пашыранага аб'ёму сінтэзатараў. La nuit быў складзены і запісаны ўдзельнікамі гурта ў канцы 2016-га – пачатку 2017 года падчас паўзаў паміж канцэртамі. «Альбом мы запісвалі ў Менску, пераважна дома. Дарэчы, гэтая песня была запісаная і прыдуманая самай апошняй у альбоме, – кажуць музыкі. – Складана адназначна сказаць, чым мы натхняліся, альбом даваўся цяжка, гэта былі восень і зіма, мы цяпер жывем у розных гарадах і ўсім складам бачымся рэдка. Але тым не менш гэта не замінае нам даваць такія ж магутныя канцэрты і не перашкодзіла запісаць новы альбом».

Майстарынг плыткі хлопцы рабілі на студыі Salt Mastering у Нью-Ёрку, якая таксама працуе з Grizzly Bear і LCD Soundsystem. Сінгл выдаецца рыжскім лэйблам I Love You Records і даступны для праслухоўвання ва ўсіх анлайнавых саўндсторах. Рэліз альбома плануецца на вініле, CD і ў лічбавым фармаце ў пачатку верасня гэтага года.

 

 

Праз тыдзень, 26 мая, «Супер Бесы» разам з Mustelide і Mujuice выступяць на рыжскім электронным фестывалі Under. 16 чэрвеня – сольны канцэрт у маскоўскіх «16 тонн». У пачатку ліпеня музыкаў можна будзе злавіць на фестывалі новай рок-хвалі «Боль». У Менску таксама будзе канцэрт, але пакуль без канкрэтнай інфы – дзе.

 

Слухаць сінгл:

Spotify    Deezer   Soundcloud   iTunes

 

 

Фота by Антон Шаціла

 


КАМЕНТАРЫ (1)

Mikalai
Mikalai | 23.05.2017 20:14

Альбом ещё есть в Google Play

0 0