¡Projekt-projekt-project! – дапамога для тваёй ініцыятывы

Менская прастора «Другі паверх» прапануе экспертную і рэсурсную дапамогу невялікім, але годным культурным, асветніцкім ды іншым ініцыятывам, якія накіраваныя на ўмацаванне грамадскай супольнасці Беларусі.

 

Калі ў цябе ёсць ідэя міні-праекта, звяртайся – маеш шанец атрымаць:

  фізічную прастору пад рэалізацыю задумы;

  праектар, гукавое, светлавое і іншае абсталяванне;

  дакрутку праекта рабятамі, якія ў гэтым шараць;

  наладку камунікацыі і працэсаў у камандзе;

  ацэнку праекта і яго эфектыўнасці.
 
Падаць заяўку можна да 15 снежня па спасылцы. Падрыхтоўка і частковая рэалізацыя праекта павінны пачацца да 31 снежня 2020 года.

Разглядаць заяўкі будуць па меры іх паступлення, зацягваць не варта. Разлічваць на падтрымку могуць найперш невялікія grassroot каманды пачаткоўцаў. Важна прытрымлівацца прынцыпаў талерантнасці і недыскрымінацыі.