Hutkasmachnaa дасць дабрачынны «ўрок працы» ў Вільні

5 кастрычніка ў віленскай прасторы CreateCulture Space мастак hutkasmachnaa, вядомы, сярод іншага, сваімі ліхтарамі-асмалоўкамі, зладзіць варкшоп па стварэнні мадэляў-ліхтароў.

Тым, хто не мае магчымасці завітаць на «ўрок працы», прапануюць опцыю – атрымаць набор для самастойнай зборкі мадэлі-ліхтара поштай (пакінуць запыт можна па спасылцы). 

Сабраныя з мерапрыемства сродкі пойдуць на падтрымку культурніцкага хаба CreateCulture Space, які знаходзіцца пад пагрозай закрыцця. Цяпер каманда шукае сродкі на працяг дзейнасці. Падтрымаць пляцоўку можна прамым данатам або замовіць на ёй івэнт ці скарыстацца паслугамі відэапрадакшана.

 Калі:  5 кастрычніка, 14:00

 Дзе:  Create Culture Space, Karmelitų gatvė 5

 Кошт:  donation на падтрымку прасторы

  Запісацца

 

Фота: hutkasmachnaa