Правілы жыцця хатніх жывёл

  • 10.04.2018
  • Аўтар: 34mag
  • 16693

Мы – коткі, сабакі, слімакі і павольны лоры – стаміліся ад таго, што двухногія ўспрымаюць нас проста як міленькіх гадаванцаў. У нас ёсць сваё бачанне свету, свае прынцыпы, свае правілы жыцця. Табе ёсць чаму павучыцца ў нас. Прыйшла пара выказацца.

 

 

Коргі Барні

 

 Можна быць тупаватым, калі ты прыгажунчык. 

 

 Камбінезон прыніжае годнасць. Нават не спрабуй клеіць у ім сабачых цёлачак. 

 

 Кароткія лапкі – не прысуд, калі ў душы ты аўчарка. Кідайся на самаедаў, падкатвай да даберманіх, да*бвайся да лаек. Хутчэй за ўсё, яны паглядзяць на цябе, як на гаўно, але аўтарытэт на раёне відавочна павысіцца. 

 

 Усё, што памеціш, – тваё. Хто абассаў дрэва апошнім – той кароль раёна. Вось як гэта працуе. 

 

 Дарэчы, усё, што ўпала на падлогу, – таксама тваё. 

 

 Кожную раніцу я прачынаюся з адной думкай: «Сёння я злаўлю і прыструню гэты грэбаны хвост». 

 

 

 Бойся злой рукі – гэта вельмі непрадказальнае стварэнне. 

 

 Вораг №1 – пыласос. Не, швабра. Не, дзвярны званок. І тэлефонны. І тэлефонны з гарадскога. Госпадзе, вакол адны ворагі. 

 

 Калі гаспадар спіць больш за гадзіну, ён, напэўна, памёр. Трэба тэрмінова абудзіць яго і праверыць. 

 

 Калі ты апынуўся ў вузкім праходзе і пры гэтым выглядаеш як тралейбус, не панікуй. Проста выходзь задам. Як быццам так і трэба. 

 

 Знайдзі на вуліцы мёртвага голуба. Ці рыбіну галаву. Ці чалавечае гаўно. Старанна пакачайся ў іх, пакуль гаспадары не бачаць. Ну і хто цяпер прыгажунчык? 

 

 У любой незразумелай сітуацыі ліжы свой мікрапеніс. 

 


Можаш падпісацца на мой хэштэг у Instagram – #барникорги.

 

 

 

Кот Зурпіч

 

 Калі ты нарадзіўся катом, як мінімум кар'ера фотамадэлі табе забяспечана. 

 

 Кот без офіса – аўтарытэт на вецер. 

 

 Лепш за ўсё я ўмею дэматываваць людзей. Таму нават не спрабуй працаваць побач са мной. 

 

 Сон – гэта мая медытацыя. Ніхто не павінен яго парушаць. 

 

 Я не ліняю – я ўцяпляю тых, хто мяне ўлагоджвае. 

 

 Я люблю дамінаваць. Таму людзі павінны класціся пад мяне. 

 

 Для нірваны мне дастаткова паесці, знаходзіцца ў цяпле і атрымліваць увагу. 

 

 Я важу 7 кіло – і гэта не канец. Добрага ката мусіць быць шмат. 

 

 Хочаш пагаварыць пра маю кастрацыю? Тады я проста пакіну памяшканне. Толькі што ты перастаў захапляцца мной, а мне гэта не падабаецца. 

 

 Калі я дасягаю максімуму незадаволенасці, я ссу на падушку. Падумай, як са мной абыходзіцца. 

 

Ну так, і ў мяне ёсць свой хэштэг – #zurpacat.

 

 

 

Павольны лоры Олівер

 

 Для ўсіх, хто называе мяне лемурам або ляніўцам, у пекле падрыхтаваны асобны кацёл. 

 

 Як толькі я прачынаюся, мне неабходна зрабіць абыход і памеціць тэрыторыю. Усе павінны ведаць, хто ў гэтым доме гаспадар. Асабліва дбайныя абыходы трэба рабіць пасля прыборкі кватэры. 

 

 Наіўныя людцы ўсё яшчэ вераць, што я буду звяртацца да іх па першым поклічы. А што гэта ў цябе? Перапёлчынае яйка? Добра, іду. 

 

 Калі я хачу спаць – я буду спаць. Калі хачу гуляць – так таму і быць. Калі зраблю ласку падысці да чалавека, то ён павінен быць удзячным і праяўляць адпаведную павагу. 

 

 Кажаце, я неверагодна мілы? Бачылі б вы, як я адгрызаю галаву мадагаскарскаму прусаку. 

 

 Люблю сваіх гаспадароў. Толькі ім дазволена часаць мяне і гуляць са мной. Калі больш ніхто не бачыць, зразумела. 

 

 Цішэй едзеш – далей будзеш. Гэта маё жыццёвае крэда. 

 

Я таксама медыйная асоба, і да майго тэгу ўжо хтосьці падсмактаўся – #мойоливер.

 

 

 

Слімакі Гэры і Соня

 

 Спяшаюцца толькі гадзіннікі. 

 

 Спаць тры дні – гэта нармальна. 

 

 Калі табе чагосьці не хапае ў жыцці, адкладвай яйкі. 

 

 У жыцці трэба ўсё пакаштаваць на смак. 

 

 Калі няма чым заняцца, паспрабуй залезці ў ракавіну. 

 

 

 

Каты Пяцюня і Ігруня

 

 Нагадзіў – закопвай глыбей. 

 

 Хочаш есці – умей падлізвацца. 

 

 Лаві мух, дзяры канапу. 

 

 Дачакайся, калі праціўнік страціць пільнасць. Атакуй. 

 

 Адкладвай тлушч. 

 

 

 

Сабака Робі

 

 Нюхай дупы, ліжы пуп. 

 

 Думаеш, гэта твая падушка? Не. 

 

 Ежа з міскі смачная, ежа на падлозе – яшчэ смачнейшая, ежа са смеццевага вядра – гэта ежа багоў. 

 

 Да апошняга адмаўляйся разумець фразу «Мыць лапы». 

 

 Кожная сустрэча – як пасля рэйса, кожнае развітанне – навек. 

 

Фота – з асабістых архіваў герояў