Да якіх івэнтаў кніжнага фэсту Pradmova можна падключыцца анлайн?

30 верасня стартуе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Сёлета ён пройдзе ў Батумі, Варшаве, Вільні, Беластоку, а таксама ў інтэрнэтах. Анлайн-праграма досыць разнастайная і вартая таго, каб павісець у зумах.

Тэматычным стрыжнем праграмы стануць пошукі будучыні для беларускай культуры. Удзел у фэсце возьмуць вядомыя беларускія аўтары і аўтаркі, дзеячы і дзяячкі культуры, інтэлектуалы ды інтэлектуалкі з усяго свету. 

У Батумі плануюцца лекцыі, літаратурныя дыскусіі, чытанні вершаў і перакладаў. У Варшаве будуць не толькі сустрэчы з вядомымі ліратарамі і літараьаркамі, але і разважанні пра сучаснасць і будучыню беларускага тэатра, а таксама канцэрт беларускай музыкі. Вільнюс стане пляцоўкай для дыялогу беларускай паэзіі з паэзіяй краін Балтыі. Ды ў Беластоку таксама будзе шмат цікавага, у тым ліку – лекцыя пра тое, ці варта перачытваць школьны белліт.

Для тых, хто не можа наведаць фестываль у адным з чатырох гарадоў, прадугледжаныя шматлікія анлайнавыя сустрэчы.

21 кастрычніка

12:00 – 13:30 – «Дэкаланіяльнае пісьмо: што гэта значыць?»: дыскусія ад Лабараторыі фемінісцкага пісьма «Расцяжэнне»

13:45 – 14:45 – Прэзентацыя кніг «Мы вернемся», «Вызвалі або бяжы» і «Трыпутнік» паэткі і перакладчыцы Ганны Комар

15:00 – 16:30 – «Да 500-годдзя “Песні пра зубра” Мікалая Гусоўскага»: гутарка з Каралінай Мацкевіч і Жаннай Некрашэвіч-Кароткай

16:45 – 18:00 – «Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі»: размова з гісторыкам Захарам Шыбекам

18:15 – 19:15 – «Прывіды і настальгія − пісьмо з ніадкуль пра Беларусь як успамін»: размова з пісьменніцай Таццянай Заміроўскай

 

22 кастрычніка

11:00 – 11:45 – Прэзентацыя праекта «Шрыфтавы Архіў» даследчыцы Алы Пігальскай

12:00 – 12:45 – «Візуальная гісторыя Беларусі: прэзентацыя дзейнасці архіва VEHA за 6 гадоў»: апавядаюць Леся Пчолка, Ася Цімафеева

13:00 – 13:45 – «Бясконцы дзень» Валера Гапеева: сустрэча-размова з пісьменнікам

13:30 – 14:30 – Прэзентацыя кнігі Макса Шчура «Там, дзе нас няма» і размова з аўтарам

14:45 – 15:45 – «Савецкая Беларусь» часоў Міхася Чарота: выбраныя артыкулы». Размова з даследчыцай Ганнай Севярынец

16:00 – 17:30 – Дыскусія пра беларускіх жанчын і іх бачнасць: дыскутуюць Тоні Лашдэн, Ірына Сідорская, Вольга Шпарага, мадэруе Антаніна Сцебур

18:00–19:30 – «Вайна, гендар і попел: лёсы людзей і кніг на Крывавых землях Усходняй Еўропы»: размова з даследчыцай Марсі Шор

 

30 кастрычніка

17:00–18:30 – «Пра што можна пісаць: гарызонты фемінісцкага пісьма ў Беларусі» (Лабараторыя фемінісцкага пісьма «Расцяжэнне»)

19:00 – «Minsk: The History of Jewish City/ Мінск: гісторыя габрэйскага горада»: размова з пісьменніцай і прафесаркай Эліс Бемпарад