Паркі Мінска: аўдыягід
- Рубрыка: АЎДЫЯГІДЫ ПА БЕЛАРУСІ
- 19.11.2018
- 9584
Слушнае знаёмства з Мінскам не можа абысціся без прагулак па яго зялёных зонах і набярэжных. У новым выпуску падкастаў пра Мінск – сумеснага праекта 34travel і МТС – мы распавядзем пра знакаміты водна-зялёны дыяметр сталіцы – унікальны комплекс паркаў, сквераў, бульвараў і вадаёмаў, які расцягнуўся ўздоўж ракі Свіслач на некалькі дзясяткаў кіламетраў.
Грандыёзны экалагічны пояс з васямнаццаці паркаў перасякае наш горад па дыяганалі, разразаючы яго на дзве паловы. Зялёнага калідора такога маштабу няма ні ў адным еўрапейскім мегаполісе. Шмат хто з беларускіх і замежных архітэктараў лічыць, што водна-зялёны дыяметр мог бы стаць сапраўдным брэндам Мінска. Пра яго і пойдзе гаворка.
Пампуй трэк на беларускай або рускай мовах, рэкамендуй сваім сябрам in English і абавязкова знайдзі час, каб прагуляцца па Мінску гэтым незвычайным маршрутам. Калі пашанцуе, падчас шпацыру сустрэнеш сапраўднага бабра!
Над падкастам працавалі: Аліна Крушынская (тэкст), Барыс Нікалайчык (рэдактура, голас), Вольга Цяшкевіч (голас), Павел Кірпікаў (саўнддызайн).
Музыка: oni Ventorum Wind Quintet – Danzi: Wind Quintet Op 67 No 3 In E-Flat Major, 4 Allegretto, Kevin MacLeod – Gymnopedie No 3, Dataveyes – Through The Gate, Skidmore College Orchestra – Promenade Allegro giusto nel modo russico senza allegrezza ma, Silent Partner – How it Began, VYEN – Stranger, Quincas Moreira – Blues Infusion, Asher Fulero – The Closing Of Summer, Geographer – Bright Idea, Asher Fulero – The Sea Captain & The Mermaid, Bad Snacks – Game Plan, VYEN – Forever, Asher Fulero – Magical Gravity, Asher Fulero – Timelapsed Tides
Фота: palasatka
ЧУП «Проспектпресс», УНП 101520868