Трактарны завод: аўдыягід
- Рубрыка: АЎДЫЯГІДЫ ПА БЕЛАРУСІ
- 26.03.2019
- 8002
Мінскі пасёлак трактарабудаўнікоў – кампактны горад у горадзе, створаны пад уплывам утапічных ідэй канца 40-х – пачатку 50-х. Гэты раён нагадвае ціхамірны гарадскі аазіс, перанесены ў наш час з мінулага. У новым выпуску падкастаў пра Мінск – сумеснага праекта 34travel і МТС – прапануем прагуляцца па вуліцах заводскага квартала і паслухаць, за што мы любім гэты харызматычны куток сталіцы.
У шматлюдным мегаполісе цішыня і спакой лічацца раскошай. Менавіта таму можна смела назваць утульны мінскі пасёлак трактарабудаўнікоў самым раскошным раёнам сталіцы. Гэты аўтэнтычны ўзор пасляваеннай архітэктуры, поўны надзей і веры ў лепшую будучыню, дажыў да нашых дзён практычна без змен і застаецца аднолькава важным і цікавым як для нас, беларусаў, так і для замежных турыстаў.
Пампуй падкаст на беларускай або по-русски, рэкамендуй сваім сябрам in English, устаўляй слухаўкі ды ўключай уяўленне – трактарны пасёлак раскрывае сваю душу толькі ўважліваму слухачу.
Над падкастам працавалі: Марыя Гуліна (тэкст), Барыс Нікалайчык (рэдактура, голас), Вольга Цяшкевіч (голас), KorneJ (саўнд-дызайн).
Музыка: Wayne Jones - Touching Moment, Spectacular - Spectacular Sound Productions Fly A Kite, АльбертАрутюнов - Победа, KieLoKaz - Happy on the Meadow, Pictures of the Floating World - Snow Day, Eric Reed, Forget the Whale - Without You (Instrumental), Kevin MacLeod - Canon in D Major, Lobo Loco - Sweet Dreams, Lobo Loco - Blues about Mary Roose
Фота: palasatka
ЧУП «Проспектпресс», УНП 101520868