Як стаць ілюстратарам? Падкажа Дар’я Sheeborshee
- Рубрыка: УЛОЎ
- 10.09.2018
- 11882
20 верасня арт-актывістка і ілюстратарка Дар'я Сазановіч aka Sheeborshee выступіць з лекцыяй пра прафесію тваёй мары. Падчас сустрэчы даведаешся, дзе падвучыцца, каб твае малюнкі сталі яшчэ больш ваў-ваўнымі, і куды іх аднесці, каб гаманец ад бабак затрашчаў.
Хто такая Sheeborshee?
Дар'я Сазановіч – пастаянная аўтарка і ілюстратарка 34 multimedia magazine. У яе за плячыма – больш за сем год досведу ў дызайне і ілюстрацыі. Апошнім часам Sheeborshee канцэнтруецца на працы з беларускімі і замежнымі НДА, незалежнымі медыя, групамі актывістаў(-ак), якія дбаюць аб правах чалавека. Акрамя візуальнай часткі, мастачка дапамагае распрацаваць стратэгію, як прадставіць і падтрымаць праект.
Ты амаль напэўна ведаеш Дашу па тэлеграм-канале «Не дзякуй» і матэрыялах 34mag. А яшчэ яна рэгулярна праводзіць варкшопы і расказвае пра сучасную ілюстрацыю на аўтарскіх лекцыях.
Калі: 20 верасня.
Пачатак: 19.00.
Дзе: прастора .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх).
Кошт: першыя 15 квіткоў – 15 BYN, далей – 20 BYN, у дзень мерапрыемства – 25 BYN.
Пра што пойдзе гаворка:
Хто такі(-ая) ілюстратар(-ка)?
Дзе вучацца на ілюстратара(-ку)?
Якія магчымасці прапануе рынак Беларусі? А калі махнуць за мяжу?
Камерцыйная ілюстрацыя і сацыяльна арыентаваныя праекты: куды падацца?
Дзе чапляць ідэі? Муза або звычайная лянота?
Як выпрацаваць свой стыль?
Як сябе «прадаваць»?
Колькі можна зарабляць ілюстрацыяй? Ці магчыма зарабляць ёй наогул?
#34events – серыя афлайн-мерапрыемстваў ад каманды 34. У мінулым сезоне на нашай пляцоўцы трымалі слова Віктар Марціновіч, Лёня Пашкоўскі, Юля Іванчыкава, Каця Саковіч, Канстанцін Каверын і яшчэ больш за дзясятак спікераў.
Дарэчы, у цябе ёсць апошні шанс трапіць на лекцыю арт-дырэктаркі 34mag.net і 34travel.me Касі Сырамалот. Кася раскажа, як фоткаць у вандроўках, як зрабіць фота лепшымі і як рэагаваць на крытыку канапавых экспертаў(-ак).