Спытай эколагаў: «Зялёны тэлефон» ладзіць эфір у інстаграме

3 лютага ў 20:00 у інстаграме «Зялёнага тэлефона» пройдзе эфір, на якім эксперты адкажуць на розныя пытаннечкі па экатэмах.

Даслаць сваё пытанне можна праз гугл-форму па спасылцы. Калі пытанняў няма, проста далучайся, каб паслухаць пра тое, як можна берагчы навакольнае асяроддзе на побытавым узроўні і як уключацца ў больш маштабныя справы па захаванні чыстага паветра, зямлі і вады. Карацей, дыяпазон размовы заяўлены максімальна шырокі: тут і пра сартаванне смецця можна паразважаць, і пра нейкія цудоўныя сусветныя практыкі даведацца.

  Эфір пройдзе тут, варта падпісацца загадзя.

Нагадаем таксама, што «Зялёны тэлефон» працягвае працаваць як бясплатная інфалінія па пытаннях экалагічнага жыцця. Атрымаць кансультацыю можна ў працоўныя дні на сайце праекта.