Слова года: «таксічны»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 13.11.2018
- 7476
Оксфардскі слоўнік абраў слова, якое лепш за ўсё апісвае тое, што зрабіў з намі 2018 год. Гэта слова «toxic» – «таксічны».
Чаму «таксічны»? Здаецца, гісторыі пра таксікаманаў засталіся ў газетах, якія прадавалі «афганцы» ў электрычках у 96-м. Вось як тлумачаць свой выбар складальнікі рэйтынгу:
The Oxford Word of the Year 2018 is... pic.twitter.com/DotlZxxJVe
— Oxford Dictionaries (@OxfordWords) November 14, 2018
Зараз слова «таксічны» можна выкарыстоўваць для апісання ўсяго, ад чаго становіцца блага ў тым ці іншым маштабе:
 забруджванне асяроддзя;
  забруджванне асяроддзя;
 свежыя навіны;
  свежыя навіны;
 палітыка моцнай рукі, бясконцай нафты, Трампа, Пуціна ці Марын Ле Пэн;
  палітыка моцнай рукі, бясконцай нафты, Трампа, Пуціна ці Марын Ле Пэн;
 працоўны калектыў, у якім складана знаходзіцца без шкоды ўласнай самаацэнцы;
  працоўны калектыў, у якім складана знаходзіцца без шкоды ўласнай самаацэнцы;
 фільм, пасля якога хочацца выблеваць увесь папкорн;
  фільм, пасля якога хочацца выблеваць увесь папкорн;
 лента Facebook, дзе беларусы б’юць рэкорды па ныцці;
  лента Facebook, дзе беларусы б’юць рэкорды па ныцці;  
 мача, які запаўняе прастору сваёй квазісэксуальнасцю;
  мача, які запаўняе прастору сваёй квазісэксуальнасцю;
 маці, якая кажа, што сын сяброўкі не паліць і працуе ў прыгожым пінжаку;
  маці, якая кажа, што сын сяброўкі не паліць і працуе ў прыгожым пінжаку;
 касірка, якая «вас многа, а я адна!»;
  касірка, якая «вас многа, а я адна!»;
 etc.
  etc.
Самы час пераслухаць хіт спявачкі, якая часцяком пакуецца ў рэхаб, каб пазбавіць сябе ад любові да таксічных рэчываў.
Нагадваем, што ў 2016-м словам года стала «постпраўда».