Музей Багдановіча запрашае на літаратурна-філасофскую майстэрню з Ігарам Бабковым
- Рубрыка: УЛОЎ
- 31.05.2024
- 3098
5 чэрвеня ў 19:00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца размова «Беларуская метафізічная паэзія: карані і кроны». Даследаваць паэтычнае дрэва наведвальніцы і наведвальнікі будуць разам з філосафам і пісьменнікам Ігарам Бабковым.
Падзея адбудзецца ў межах цыклу сустрэч, прысвечаных беларускай і сусветнай традыцыі і інтэлектуальнай літаратуры. Арганізатары пішуць, што па форме гэта будзе conversatorium – літаратурна-філасофская майстэрня, дзе ўсе разам працуюць над «адмыканнем сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных твораў».
Кошт удзелу – 5 рублёў. Адрас: вул. М. Багдановіча, 7А.
Нядаўна на «Літрадыё» выйшаў падкаст з Ігарам Бабковым, які можна ўспрымаць як экскурсію па беларускай метафізіцы. Гутарка прыйдзецца даспадобы ўсім, каму па жыцці не ставала разважанняў пра Картасара, Сэлінджэра і Борхеса.
Візуал: «Літрадыё»