Кароткая гісторыя ненарматыўнага сэксу
- 21.05.2018
- 7006
У Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй у Менск завітала Алекса Цім – культурная даследчыца, навуковая журналістка і гендарна-неканформны чалавек. Лекцыя на тэму «Сэксуальныя практыкі за межамі “нормы”» атрымалася вельмі разнапланавай: Алекса распавяла і пра перадгісторыю гендарных стэрэатыпаў, і пра пегінг з бандажом, і пра сэксуальныя практыкі некаторых жывёл. Аддаем табе канспект.
– У 1991 годзе, калі мне было 7 гадоў, здарыўся такі эпізод: у часопісе «Навука і жыццё» я прачытала пра тое, што існуе андрагінія. І я падумала: «Крута, я хачу быць такой». Тады ў мяне яшчэ з'явілася жаданне стаць цяжарнай, прычым я толкам і не ведала, адкуль бяруцца дзеці. Калі я стала цікавіцца гендарнай сэксуальнасцю, то нават падумала пра транс-пераход, але пакуль да гэтага справа не дайшла.
Падчас вучобы ў ЕГУ я зразумела, што буду пісаць пра сябе ў жаночым родзе і займацца гендарнай сэксуальнасцю сур'ёзна. Цяпер пішу кнігу і вяду блог. Публічна называю сябе Алексай, а пры камунікацыі з суседзямі цалкам камфортна адчуваю сябе ў мужчынскім родзе.
Цяпер у мяне ёсць сям'я, дзіця. Для большасці я Лёша – усё-ткі грамадства ў нас даволі гамафобнае. Мне не падабаецца традыцыйная маскуліннасць, калі мужчына строіць з сябе галоўнага ў доме.
У побыце мая квірнасць выяўляецца так: я сяджу ў хаце з дзіцем, зарабляю выдалена і займаюся гаспадаркай – гэта дазваляе маёй жонцы таксама хадзіць на працу. Мы дамовіліся, што нам так добра. Мая квірнасць упісваецца ў спектр мужчынскіх паводзін. Пра сэксуальны бок свайго жыцця я не асабліва хачу распаўсюджвацца: але відаць, што я як мінімум адзін раз займаўся пеніса-вагінальным сэксам, таму што ў мяне ёсць дзіця. Асабіста для мяне квірнасць заключаецца не ў сэксуальнасці. Я манагамны і знаходжуся ў шлюбе ўжо 10 гадоў – так што ў гэтым дачыненні я нават больш традыцыйная, чым большасць насельніцтва.
Самыя заўзятыя гамафобы, якія мне трапляліся, як правіла, ніводнага гея асабіста не ведалі. Пераслед групы людзей па прыкмеце яе сэксуальнай ідэнтычнасці – гэта тое, на што ў сучасным свеце вельмі коса глядзяць.
Уся ненарматыўная сэксуальнасць патрэбна не ЛГБТК – гэтае грамадства нікуды не знікне. Але ад нашага стаўлення да нормы і ваяўнічай нарматыўнасці залежыць тое, як мы будзем ставіцца адно да аднаго і сваіх сем'яў. Гамафобію звычайна выказваюць таксічна маскулінныя людзі, якія папросту могуць практыкаваць гвалт.
Мая лекцыя прысвечана не столькі сэксуальнай ідэнтычнасці, колькі сэксуальным практыкам. Калі многія людзі чуюць выраз «нетрадыцыйная сэксуальнасць», яны не столькі думаюць пра ідэнтычнасць чалавека, колькі пра тое, што гэты чалавек робіць і як займаецца сэксам. Ходкі лесбійскі адказ: «Без вас».
«Цяпер шматдзетныя сем'і становяцца стыгматызаванай групай і ўспрымаюцца як сектанты»
Норма
Сэксуальная норма – спалучэнне гетэрасэксуальнасці, цысгендарнасці і некаторы набор сэксуальных практык. Самая нарматыўная практыка – пеніса-вагінальны сэкс.
Паняцце нормы, па сутнасці, не біялагічнае. Тое, што лічылася нармальным сто гадоў таму, здасца дзіўным цяпер. Раней тыповай была сітуацыя, калі з дзесяці дзяцей маглі выжыць, напрыклад, шэсць – і гэта не выклікала пытанняў. Цяпер шматдзетныя сем'і становяцца стыгматызаванай групай і ўспрымаюцца як сектанты. Хоць сто гадоў таму гэта была звычайная сям'я. Свет мяняецца.
Рэлігійны фундаменталізм ужо выйшаў з моды – цяпер норма вельмі абапіраецца на медыцыну. Калі раней казалі: «Грэшнікі, гарыце ў пекле», то зараз – «Хворыя пі***ы». Сучасны дыскурс заключаецца ў тым, каб назваць ЛГБТК-супольнасць хворай.
Палітыкам вельмі зручна раздзімаць нянавісць да сэксуальных меншасцяў. Нават калі ў цябе ў жыцці нічога няма, не атрымалася з працай і ў сілу ўнутраных або знешніх прычын не ладзіцца – галоўнае, што ты гетэрасексуал(-ка)! Гэтая сістэма знутры даволі супярэчлівая: ёсць меркаванне, што жанчыны лепш працуюць з людзьмі. Тады ўзнікае пытанне: чаму ў нас ва ўрадзе сядзяць пераважна мужчыны? Яны працуюць не з людзьмі, ці што?
Перадгісторыя стэрэатыпаў
Бінарная гендарная сістэма – канцэпцыя, якая прадугледжвае існаванне толькі двух гендараў: мужчыны і жанчыны.
Бінарная гендарная сістэма з'яўляецца ў 19 стагоддзі і замацоўваецца як «натуральная», хоць многія культуры да гэтага зусім не былі бінарнымі. Тады ж адбываецца і вылучэнне гомасэксуальнасці як ідэнтычнасці. Да гэтага аднаполыя сэксуальныя кантакты разглядаліся як паводзіны, якія ў шэрагу выпадкаў – напрыклад, у хрысціянскай Заходняй Еўропе – катэгарычна асуджаліся, але не былі падставай для (сама)вызначэння чалавека.
Ружовы колер стэрэатыпны для жаночага полу. Калі зайсці ў аддзел цацак для дзяўчынак, то мы ўбачым там такое засілле ружовага, якога няма нават у раздзеле цацак для жанчын на дарослым сайце. У той жа час у 19 стагоддзі, паводле шэрагу крыніц, у англасаксонскім свеце блакітны і ружовы былі дыяметральна процілеглыя. То-бок ружовы колер лічыўся змякчаным колерам Марса для хлопчыкаў, а блакітны – колер Венеры – для дзяўчынак.
Раздзявулле, размужычча – такія тэрміны раней ужывалі ў дачыненні да людзей, якіх цяпер называюць трансгендарнымі. Раздзявулле – трансгендарны чалавек з мужчынскім акушэрскім полам, які паводзіць сябе як жанчына. Размужычча – жанчына маскуліннага вонкавага выгляду. Раней такіх людзей характарызавалі прыметнікамі «двухснасны(-ая)», «дзвюхзбруйны(-ая)», «двухполы(-ая)».
Пераход да прамысловай эпохі прывёў да замены рэлігійных падстаў нормы медыцынска-біялагічнымі. Іншымі словамі, тая ж мастурбацыя ці аднаполы сэкс сталі разглядацца не як грахі, а як захворванні, медыцынскія адхіленні ад нормы.
Мадэль сям'і змянілася, калі людзі пачалі пераязджаць у гарады, а жанчыны сталі атрымліваць аплату за працу.
«Пераход да прамысловай эпохі прывёў да замены рэлігійных падстаў нормы медыцынска-біялагічнымі»
Ненарматыўны сэкс
Пегінг – сэкс, пры якім жанчына з дзілда, замацаваным спераду на сцёгнах, пранікае ў партнёра(-ку).
Бандаж – сэксуальная практыка, якая заключаецца ў звязванні і абмежаванні свабоды дзеянняў партнёра(-кі).
Кінк – выкарыстанне ненарматыўных сэксуальных практык, канцэпцый і фантазій.
Гісторыя пегінгу ўзыходзіць да вайны ў В'етнаме. У 70-я гады пачалі вырабляць добрыя сіліконавыя дзілда для мужчын, якія вярнуліся з вайны. У многіх былі пашкоджаныя пенісы, што прыводзіла да эрэктыльнай дысфункцыі. Тады гэта быў хутчэй фала-пратэз, чым страпон. Пазней усплёск цікавасці да дзілда адбыўся дзякуючы лесбіянкам.
«Bend Over Boyfriend» – амерыканскі серыял пра сэксуальную адукацыю, які зрабіў пегінг папулярным у канцы 90-х і пачатку 2000-х.
У Расіі за год прадаецца 100 тысяч страпонаў, кожны з якіх каштуе 75 еўра.
Пегінг ненарматыўны, таму што прадугледжвае змяненне не толькі на ўзроўні «хто каго трахаў», але і на ўзроўні гендарных дысплэяў.
«У пачатку 20 стагоддзя істэрыю лячылі мастурбацыяй»
Бандаж ненарматыўны, таму што прадугледжвае пашырэнне ўяўленняў пра цела. Але грань паміж экстрэмальнымі рэчамі тонкая: што больш небяспечна – бандаж або скачкі з парашутам?
Глыбокае пранікненне пры бандажы магчымае за кошт кіравання цягліцамі, на якіх падвешаныя завесы кішэчніка. Але звычайна людзі свядома не кіруюць гэтымі цягліцамі.
Ідэя ачышчэння арганізма «ад шлакаў і таксінаў» на першы погляд даволі далёкая ад сэксуальнасці. Але ёсць кінк на клізмы або глыбокае прамыванне кішэчніка – нават са сфармаванай супольнасцю і порнарэсурсамі (прычым ужо ў 1970-х выдаваліся тэматычныя часопісы). У ЗША 1940–1950 называюць «залатым векам клізмаў» – прынамсі такая фармулёўка трапілася мне на форуме ZityBiz.
У пачатку 20 стагоддзя істэрыю лячылі мастурбацыяй. Лекар прыходзіў і доўга-доўга, нудна-нудна... Затым лекары пабаяліся прафесійнай хваробы і праблем з суставамі. І тады прыдумалі вібратары.
Вібратары прапаноўвалі жанчынам як масажоры, мужчынам – як медыцынскую прыладу для лячэння розных захворванняў. Якіх? Відавочна, што прастатыту і гемарою. Менш відавочна: ад лячэння дрэннага самаадчування і заняпаду сіл.
Першыя версіі вібратара нагадвалі масажную шчотку. Вытворцы не пісалі, а мелі на ўвазе, што яго можна выкарыстоўваць для клітара. Унізе рэкламы быў надпіс: «Дапамога, якой будзе рада кожная жанчына».
«Калі абапірацца на жывёльны свет, то мне вядомы толькі адзін ненатуральны калясэксуальны феномен, які называецца “гамафобія”»
У Штатах масаж прастаты перасталі практыкаваць у 60-я гады.
У 1990 годзе ў СССР запатэнтавалі прыладу для масажу падкарэннай залозы. Не глядзі на тое, што яна вельмі нагадвае анальны ланцужок, – не-не, гэта прылада для масажу падкарэннай залозы.
Экстравагантнае самалячэнне з клізмамі, з урынай, з масажам прастаты да гэтага часу распаўсюджана ў нашых краінах. Хоць медыцынскія крыніцы карысць ад усяго гэтага не пацвярджаюць, але людзі гэта робяць. Пытанне – чаму.
Альтэрнатыўнай медыцыне часта падвяргаюць дзяцей. Калі БДСМ-шчыкі правядуць з дзіцем бандажную сесію, то іх здадуць у органы апекі, а грамадства парве на часткі, у чым будзе мець рацыю. Бабулі, якая паставіць свайму ўнуку клізму з мачой, проста паўшчуваюць: яна ж прачытала пра гэта дзесьці і хацела як лепш – гэта ж народная медыцына. Але па факце форма і змест зусім нядобрыя.
Пяшчотны фемдам праяўляецца ў тым, што дзяўчына тармасіць хлопцу валасы, пакуль ён спіць у яе на каленях, уплятае яму кветкі ў валасы, падымае яго на руках, просіць цесна абняцца. Усё гэта больш пра нетрадыцыйнае выказванне сваіх пачуццяў, чым пра нетрадыцыйную сэксуальнасць.
Здольнасць займацца сэксам не залежыць ад эрэкцыі, мяккі пеніс таксама заслугоўвае ўвагі. І наогул сэкс – гэта для задавальнення, а не для таго, каб паставіць галачку, што ў нас здзейсненая пенетрацыя.
Жывёльны свет
У слёзнай вадкасці мышанятаў ёсць нейкае рэчыва, якое блакуе палавую цягу з боку самца: дарослы самец адчувае нейкі пах ад мышаняці і разумее, што на гэтую дробязь лезці не трэба. Навукоўцы высветлілі, што гэта за рэчыва, і метадам геннай інжынерыі вывелі самцоў, у якіх рэцэптары не рэагуюць на такі пах. Адпаведна, яны падыходзяць да маленькай мышкі, не адчуваюць паху і думаюць: «Рухаецца? Рухаецца. Мыш? Мыш. Лезем». Гэта значыць, навукоўцы вывелі мышэй-педафілаў. Мы дакладна не ведаем, ці ёсць у людзей падобны механізм.
Сэкс для качак-самак параўнаем са згвалтаваннем. Даўжыня пеніса качара можа дасягаць 40 сантыметраў, таму похва самак закручваецца па спіралі, каб самец не мог ажыццявіць занадта жорсткую пенетрацыю.
Калі абапірацца на жывёльны свет, то мне вядомы толькі адзін ненатуральны калясэксуальны феномен, які называецца «гамафобія».
Візуал: LOCAL PREACHER
КАМЕНТАРЫ (1)
"Паняцце нормы, па сутнасці, не біялагічнае." - лол, дальше этот бред от небинарного гендерфлюида можно не читать, потому что понятие нормы с точки зрения эволюции абсолютно биологично: член должен проникнуть в вагину, чтоб ополодотворить яйцеклетку сперматозоидами.
Поразительная особенность современных адептов гендерстадис состоит в том, что они сами выдумывают себе фантастические постулаты, от которых потом и пляшут.