У наступную сераду падчас лекцыі навуковай журналісткі Асі Казанцавай можна будзе пакапацца ва ўласных мазгах і зразумець, як яны ўплываюць на нашае ўспрыманне сябе і іншых.

Медыялабараторыя 34mag і «Еўрарадыё» працягвае серыю афлайн-сустрэч, якія будуць ладзіцца ў Менску ды іншых гарадах Беларусі цягам гэтага года. Місія гэтых мітапаў – прасоўванне беларускага грамадства да больш талерантнай і светлай будучыні. Кожны наш прывоз – гэта спроба адсачыць самыя актуальныя суседскія трэнды. Нашымі гасцямі ўжо былі журналіст Андрэй Лашак і відэаблогер Яўгенія Ціманава.
Наступны госць – Ася Казанцава, адна з самых паспяховых папулярызатарак навукі на постсавецкай прасторы. Ася біёлаг з адукацыі і навуковы журналіст паводле паклікання. Як сцвярджае сама Казанцава, яе місія ў тым, каб «скарачаць разрыў паміж навукай і грамадствам, рабіць жыццё больш бяспечным, зразумелым і цікавым». Ася з’яўляецца аўтаркай паспяховай кнігі «Хто б мог падумаць! Як мозг прымушае нас рабіць глупствы», за якую летась атрымала прэстыжную прэмію ў галіне навукова-папулярнай літаратуры «Асветнік». Ася Казанцава мае свае калонкі на партале Slon.ru і «Метрополь», а таксама перыядычна чытае лекцыі, накіраваныя на разбурэнне папулярных навуковых міфаў.
У Менск Ася прыедзе з лекцыяй пра біялагічныя адрозненні мозга мужчыны і жанчыны. Чаму любы чалавек па дэфолце – жанчына? Як палавое адрозненне выяўляецца на ўзроўні мозгу? Гомасэксуальнасць з'яўляецца сацыяльным канструктам або абумоўлена прыроднымі фактарамі? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні можна будзе атрымаць падчас лекцыі ў наступную сераду.
Восенню мы плануем паглядзець, што цікавага адбываецца ў нашых заходніх суседзяў. Сачыце за абвесткамі ў сацыяльных сетках: FB, VK, Instagram.
Лекцыя Асі Казанцавай «Мозг мужчыны і мозг жанчыны: ці ёсць адрозненні?» і дыскусія з аўтаркай адбудуцца ў бліжэйшую сераду, 8 ліпеня, у прасторы «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак а 19.00. Уваход вольны.
Анна Бондаренко – про идею, факапы и перезагрузку социально-спортивного проекта для женщин.
Пра ШІ, камп’ютарную рэальнасць, салідарнасць.
Премьера мультикультурного гимна всем фейковым брендам от израильской группы Orgonite. Смотри на своем новеньком iPhonne.
«Было прыемна адчуваць сябе гераіняй кнігі».
Праз канфлікт з былой менеджаркай.
Літаратурны агляд за два месяцы.
Агляд цікавостак, якія ўплываюць на наша жыццё.