Пачынаем другі сезон праекту «Рома едзе!». За мінулы год наш вандроўнік Рома Свечнікаў абагнуў паўпланеты – праз Грузію, Арменію, Іран, Азербайджан, Расію, Манголію, Кітай, Лаос, Тайланд і Малайзію ён дабраўся да ЗША, дзе і асеў у Лос-Анджэлесе, каб перавесці дух. Другі сезон – другая палова планеты. Сачы за Ромам у новым фармаце – падарожжа працягваецца.


5:40 раніцы. Я праспаў аўтобус. Хутка, аўтаматычна нацягваю адзіныя свае шорты і, нават не ўмываючыся, вывальваюся ў горад. Бягом – уверх па вуліцы, уздоўж фантанчыкаў, якія ўвільгатняюць газон, – на Ўілшар, у надзеі ўскочыць у аўтобус да адпраўлення. Здалёк бачу, што на прыпынку ўжо тусуецца Габрыель – повар-мексіканец, з якім мы штораніцы разам чакаем наш 720-ты. Ён падымае вялікі палец угору, я выдыхаю і пераходжу на крок. Паспеў.
Я ў Лос-Анджэлесе, працую грузчыкам у рускай мувінг-кампаніі. Мы пакуем мэблю, перавозім яе са старога дома ў новы і расстаўляем па кутах. За пару месяцаў я так прапампаваўся ў гэтай справе, што з заплюшчанымі вачыма магу разабраць на дэталі і запакаваць практычна любы прадмет амерыканскага інтэр’ера.
Сёння я працую з Артам, пузатым мексіканцам, і Лі, двухметровым чорным мужыком. Як толькі мы сядаем у працоўны грузавік, хлопцы перш-наперш распальваюць дабротны касяк марыхуаны. Мы выкочваемся на хайўэй і наступную гадзіну цягнемся ў трафіку да дома кліента.
На прыступках нас сустракае нягеглы хлопец гадоў дваццаці шасці. З таго, як ён адказвае на нашыя звычайныя разведпытанні, мы разумеем, што пераязджае ён нячаста – такіх мы адразу бяром у абарот. Яго кватэру, калі працаваць добрасумленна, можна адбамбіць гадзіны за тры, але можна і за шэсць. Мы ніколі не перавозім мэблю «голай», для пачатку мы яе як след пакуем. У нейкай ступені гэта робіцца для таго, каб нічога не падрапаць, але насамрэч – каб пацягнуць час. Акрамя таго, калі мы з сур’ёзнымі тварамі захутваем шафу ў тры шубы, гэта выглядае вельмі прафесійна, і кліенту здаецца, што ён не пралічыўся, калі згадзіўся на самы дарагі мувінг ва ўсёй Каліфорніі.



Але сёння асаблівы дзень – усё будзе як у кіно. Мексіканец Арт бярэ на «двулю» (так мы пяшчотна называем каляску на двух колах) пяць скрынак са шклом і цягне іх уніз па стромкай лесвіцы. Перад працай Арт яшчэ разок як след дзьмухнуў, і свет здаецца яму ярчэйшым, а скрыні – лёгкімі як пух. Менавіта таму праз секунду гук разбітага шкла напаўняе лесвічны пралёт, а мексіканец планіруе ўніз услед за скрынямі і «двуляй». Нягледзячы на драматызм сітуацыі, я заўважаю, што Арту смешна. Ён рэзка падрываецца, падымае скрыню, з якой сыплюцца аскепкі разбітага шкла, і бяжыць уверх па лесвіцы:
– Hey, guys! I dropped this shit! I dropped this fucking glass! Ah-ha-ha!
Вялікі чорны Лі таксама пачынае рагатаць. Я стаю з упакаванай тумбачкай у руках і плаўна пераводжу позірк са сваіх упоратых калегаў на кліента – ён відавочна разгублены і не ведае, што рабіць. Тым часам Лі выхоплівае ў Арта скрынку:
– Let me see what's going on inside.
Лі распакоўвае скрыню, у якой не засталося нічога жывога:
– Oho-ho, man! You crashed everything!
Лі закрывае скрыню і пачынае абгортваць яе пакавальнай плёнкай. Ён робіць гэта задорна, не зважаючы на тое, што са сценак тырчаць вострыя кавалачкі шкла, і хутка распорвае сабе вены на руцэ:
– O my God! I cut myself!
Ён махае рукой, заліваючы пакой густою крывёю, кліент асядае на крэсла, Арт бяжыць прэч з кватэры. Тым часам вялікі чорны хлопец пачынае губляць прытомнасць. Я залятаю ў талкан, хапаю туалетную паперу, раблю тампон у некалькі слаёў, прыкладваю яго да раны і перамотваю ўсё гэта пакавальнай плёнкай.
Я за легалайз.


Першы тыдзень у горадзе Анёлаў мы гасіліся ў Арсенія, майго кораша з аўтазавода, які недзе год таму эміграваў у Штаты. Усё было добра, але дзеля не самых лагодных стасункаў з Сеневай суседкай па хаце нам з Воляй неўзабаве давялося шукаць новую ўпіску.
Я ляжу на падлозе ў малым пакоі пасярод Заходняга Галівуда. Цяпер каля трэцяй гадзіны густога жнівеньскага дня. Пад столлю гудзе вентылятар, кожны абарот якога скрыгатам аддаецца ў маёй галаве. Ад спёкі падасланая прасціна прыліпае да спіны. Я ляжу ў адных майтках і слухаю, як за сценкай трахаюцца суседзі. Сёння мой трэці выходны запар.
Я з радасцю выбраўся б у горад, але ўсе мае знаёмыя ў гэты час або аддзіраюць в’етнамскую макарону ад талерак, або перасоўваюць мэблю. Вядома, можна наведаць якое-небудзь цікавае месца, але ўсе цікавыя мне месцы, як правіла, агароджаныя плотам, пазначаныя таблічкай «Private Property» або проста зачыненыя на свірнавы замок. Застаюцца кафэхі або кінатэатры, але туды я таксама не пайду, бо з цяжкасцю разумею амерыканскую думку. І рэч тут не столькі ў мове, колькі ў ментальнай несумяшчальнасці.
Словам, я застаюся ўсмоктваць іміграніяду тут – ва ўласным поце.

Я нічога не бачу. Чаму мяне ніхто не папярэдзіў, што тут нічога не відаць? Усе казалі: «Паспрабуй!» – але ніхто не папярэдзіў, што я аслепну. І што гэта за дзіўныя гукі? Я нічога не разумею. Адкуль гэтыя гукі? Як можна зразумець, адкуль гэтыя гукі, калі я нічога не бачу? І чаму гук называецца гукам? І чаму на «г»? Г-г-г-гук! Гэта вельмі дзіўнае слова – гук. А раптам я тут навечна? Раптам гэта ўсё гульня, і той, хто паспрабаваў, трапляе сюды назаўжды? Гэта нешта накшталт смерці, ты памёр – і ўсё, назад дарогі няма! Але ж у мяне ўсё было так добра! Навошта я паспрабаваў гэтыя чортавы наркотыкі?! Няўжо ўсе яны ведалі і не казалі мне?! Я лічыў іх сябрамі, а яны так нахабна хлусілі мне ў вочы!
Раптам зрок вяртаецца. Я бачу, як Воля блюе з акна. Я спрабую дацягнуцца да яе, але яна так далёка. Я цягнуся да яе праз вечнасць аўтамабільнага сядзення, якое нас раздзяляе. Яе выварочвае проста на тратуар. Яна ванітуе зорачкамі і зялёнымі квадрацікамі. Божа, як выдатна яна ванітуе! Я люблю цяб
Першыя крокі падарожжа, дзіцячыя могілкі Беслана, начоўкі ў паліцэйскіх пастарунках.
Продолжаем вспоминать старые сокровища 34mag. Ноябрь 2014-го. В Беларусь возвращается Рома Свечников и дает первое большое интервью после кругосветки.
Рома сустракае новы 2556 год і трапляе ў святочныя перастрэлкі на вуліцах Бангкока.
Агляд цікавостак, якія ўплываюць на наша жыццё.
Агляд цікавостак, якія ўплываюць на наша жыццё.
Заснавальнік Accidental Point прэзентуе альбом «Krope».
Калі гастраномія выходзіць за межы кухні.