На «MobiКвиз» разыграюць грант на навучанне або MacBook Pro

Мабільны аператар МТС ладзіць «MobiКвиз» для хлопцаў і дзяўчат 14–17 гадоў. На коне – грант у памеры 5000 рублёў на анлайн-навучанне або ноўт Apple MacBook Pro. Прыз абірае пераможца.

 

 

Для ўдзелу ў конкурсе трэба сабраць цім з сямі чалавек, зарэгістравацца і ў пазначаны час далучыцца ўсёй камандай з адной прылады да анлайн-канферэнцыі. Адборачны этап пройдзе 26 ліпеня анлайн. Паўфінал і фінал зладзяць 31 ліпеня ў Лошыцкім парку. У фінале гульцоў каманды-пераможцы чакае індывідуальны іспыт – прыз забярэ той удзельнік або ўдзельніца, хто слушна адкажа на большую частку пытанняў.

Тэматычна пытанні палягаюць у вобласці тэхналогій, інавацый, мабільнай сувязі, аднак веды ў гісторыі і літаратуры таксама прыдадуцца. Можна выехаць не на эрудыцыі, а на выдатным лагічным мысленні ды ўменні знаходзіць слушныя аргументы.

 

 Зарэгістравацца на квіз