Чым цікавы моладзевы фэст RegiON?

Асветніцкі моладзевы фестываль RegiON ад цэнтра «Жывая Бібліятэка» пройдзе з 17 па 25 красавіка ў Бабруйску, Мазыры, Маладзечне і Менску. Удзельнікаў(-ніц) чакаюць лекцыі і іншыя адукацыйныя і творчыя актыўнасці.

 

 

 Бабруйск 

 

Урбаністычны кінавечар

Тут можна будзе паглядзець кіно на тэму і абмеркаваць актуальныя праблемы жыцця гарадоў.

20.04 / 19:00

Тайм-клуб «1387», вул. Чангарская, 54

 Уваход вольны 

Жывая Бібліятэка

Удзельнікі(-цы) змогуць «прачытаць» гасцей мерапрыемства як кнігі – шчыра пагутарыць з імі і задаць любыя пытанні. «Кнігамі» Бібліятэкі стануць Анастасія і Марыя, мастачкі шыбары, беларускамоўная Лора і феміністка Алеся.  

22.04 / 18:00

Тайм-клуб «1387», вул. Чангарская, 54

 Уваход вольны 

Форум-тэатр

Форум-тэатр – гэта імправізацыйны метад, у якім абыгрываецца сацыяльна значная праблема і які дае магчымасць адшукаць яе вырашэнне.

«Тэма праблем паразумення бацькоў і дзяцей з’яўляецца заўсёды актуальнай. 25 красавіка маладыя і актыўныя бабруйчане прадставяць дзве пастановы ў рамках форум-тэатру, з сюжэтамі і праблемамі, якія іх вельмі хвалююць, аб’яднаныя ўзаемаадносінамі і непаразуменнем у сям’і», – пішуць арганізатары(-кі) форум-тэатра.

25.04 / 18:00

Тайм-клуб «1387», вул. Чангарская, 54

 Уваход вольны 

 

 Мазыр 

 

Дзень адчыненых дзвярэй мазырскай пляцоўкі «Першы крок»

22.04 / 12:00-18:00

вул. Пралетарская, 49

 Рэгістрацыя 

Сустрэча з прадстаўнікамі(-цамі) магілёўскай Школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца»  

22.04 / 18:00

вул. Пралетарская, 49 (пляцоўка «Першы крок»)

 Рэгістрацыя 

Кінаклуб з сакрэтным госцем

23.04 / 18:00

вул. Пралетарская, 49 (пляцоўка «Першы крок»)

 Рэгістрацыя 

 

 Маладзечна 

 

Трэнінг пра мэты ўстойлівага развіцця

Што кожны і кожная можа зрабіць, каб паспрыяць дасягненню гэтых 17 мэт? Што гэта за мэты і чаму яны важныя?

24.04 / 13:00

Па пытаннях удзелу пішы арганізатарам(-кам)

Ларп «Вас запрасілі!»

Ролевая гульня жывога дзеяння на тэму дыскрымінацыі і ўнутрыасабовага канфлікту.

24.04 / 17:00

Месца будзе вядомае пасля рэгістрацыі

Уваход 18+

 Рэгістрацыя 

 

 Менск 

 

Лекцыя «Такі розны: плыні фемінізму»

Радыкальны, інтэрсекцыянальны, ліберальны, культурны, экалагічны – і гэта яшчэ не ўсе плыні фемінізму. Як іх адрозніваць і адшукаць сваю? Лектарка Крысціна Паўлоўская адкажа на гэтыя пытанні.  

24.04 / 14:00

Месца будзе вядомае пасля рэгістрацыі

 Рэгістрацыя 

 

 Анлайн 

 

Sex Education Day

Марафон лекцый ад экспертаў(-ак) у сферы сэксуальнай адукацыі.

25.04 / 12:30-18:00

Рэгістрацыя на афлайн-мерапрыемства ўжо спынілася, але ёсць магчымасць паглядзець youtube-трансляцыю.

Серыя адкрытых інтэрв'ю

Адкрытае інтэрв'ю – гэта мерапрыемства, дзе ўдзельнікі(-цы) могуць наўпрост задаць пытанні людзям з пэўным жыццёвым досведам. Гутаркі будуць прысвечаныя жыццю з РХП (разладамі харчовых паводзін), жыццю пасля пажару і жыццю з ВІЧ.

21.04-23.04/ 19:00

Zoom

 Рэгістрацыя 


 Падрабязнасці