У Менску пройдзе фэст сэксуальнай асветы

25 красавіка ў Менску адбудзецца чацвёрты фестываль Sex Education Day, гэтым разам афлайн. Фармат мерапрыемства не змяніўся: гэта марафон лекцый ад экспертаў(-ак) у сферы сэксуальнай адукацыі.

 

 

Расклад лекцый:

12.40–13.20  «Навошта патрэбная сэксуальная асвета?» – прачытае ўрач-сэксолаг Максім Падаляка;

13.30–14.1  «Што ёсць сэксам і сэксуальнай нормай? Ці петынг і мастурбацыя таксама сэкс?» – з сэксалагіняй і псіхалагіняй Зояй Прышывалка;

14.20–15.00  «Як псіхалагічная траўма ўплывае на цела і блакуе асалоду?» – ад тэрапеўткі Дашы Парфіяновіч;

15.20–16.00  «Візіт да гінеколага. У якіх выпадках трэба ісці, нават калі вельмі страшна?» – з акушэрам-гінеколагам Марыяй Такуновай;

16.10–16.50  «Чаму агрэсія і сэкс непадзельныя? Чаму важна прымаць свае агрэсіўныя жаданні?» – распавядзе магістарка псіхалогіі Вольга Бігель;

17.00–17.40  «Жаночая сэксуальнасць у мастацтве» – ад мастацтвазнаўцы Марыяны Сухавей.

 

Наведвальнікі(-цы) фэсту змогуць задаць спікерам свае пытанні наўпрост пасля лекцый альбо ананімна, скарыстаўшыся гэтай формай.

Для тых, у каго не атрымаецца прысутнічаць на мерапрыемстве, арганізатары(-кі) зладзяць трансляцыю на youtube-канале фестывалю.  

Sex Education Day пройдзе ў галерэі «ДК» на Герцэна, 2а. Уваход вольны, але патрэбная рэгістрацыя. Наяўнасць медычнай маскі абавязковая.

 

 Падрабязнасці