У Беларусі з’явілася ініцыятыва падтрымкі маладых людзей з ВІЧ
- Рубрыка: УЛОЎ
- 15.10.2019
- 7070
У Беларусі запусціўся праект «Маладыя Людзі +», мэта якога – аб’яднаць людзей з ВІЧ-пазітыўным статусам і даць ім неабходную падтрымку.
«Мы хочам узмацніць наш голас і прадставіць наш вопыт. Мы хочам быць самімі сабой і не зазнаваць дыскрымінацыю <...> Калі ты не абыякавы(-ая) і хочаш дапамагчы нам павялічыць бачнасць праблем падлеткаў, якія жывуць з ВІЧ у нашым грамадстве, падпісвайся на нашы сацсеткі, рабі рэпост, расказвай сябрам і знаёмым пра нашу ініцыятыву, далучайся да нас і рабі свет лепшым разам з намі!» – запрашаюць аўтары праекта.
У сацыяльных сетках ініцыятывы з’явіліся некалькі відэаролікаў, у якіх маладыя людзі з ВІЧ і іх блізкія распавядаюць свае рэальныя гісторыі.
Група «Маладыя Людзі +» створаная на базе арганізацыі «Людзі ПЛЮС». На сённяшні дзень яна з’яўляецца ў Беларусі адзіным аб’яднаннем, што прадстаўляе інтарэсы людзей, якія жывуць з ВІЧ, а таксама іх блізкіх.
Падпісацца: