Як не расстацца з партнёрам падчас каранціну?
- Рубрыка: УЛОЎ
- 14.05.2020
- 8695
Калі табе здавалася, што пажартаваць пра апарат ШВЛ у падарунак на італьянскае вяселле немагчыма, гэта ты яшчэ не спазнаў(-ла) смеласць беларускага гумару. У новым выпуску праекта «Свой стэндап: разгоны» на VOKA чатыры комікі разважаюць пра тое, як самаізаляцыя дэфармуе сямейныя адносіны.
Падрыхтоўка да разгонаў традыцыйна пачынаецца з таго, што гледачам задаюць актуальныя пытанні ў сацсетках. Адказы на гэтыя пытанні і становяцца тым трамплінам, з якога стэндаперы ўзлятаюць-разганяюцца. Рэзідэнты Stand-Up Hall Андрэй Шчэгель, Жэня Буракевіч, Сцёпа Манкевіч і Дзіма Нарышкін выбіраюць каментары, каб разгарнуць іх у паўнавартасны жарт. Такім чынам любы(-ая) глядач(-ка) можа прычасціцца да «разгонаў».
У трэцiм выпуску хлопцы паразважалі, як наогул трэба выбіраць спадарожніка для жыцця; высмяялі дрэнную ідэю пачынаць шлюб з мядовага месяца і няёмкую фармулёўку «да канца дзён сваіх», якая падобная, хутчэй, да «да канца тыдня», чым да «на 60 гадоў» (сапраўды жах!). Пагаварылі пра тыповыя гіпатэтычныя канфлікты на каранціне – у стылі: падумаць пра тое, каб завесці сабаку, і пасварыцца з-за таго, хто будзе выгульваць сабаку, якога яшчэ не існуе. Абмяркавалі расцэнкі на развод: ты і не ведаў(-ла), а 50 рублёў выратавалі многія беларускія сем'і. І прыйшлі да высновы, што каранцін – гэта пробнікі сямейнай старасці, бо ты з партнёрам пастаянна сядзіш дома.
«Як вам ідэя працягваць шлюб? Пакетамі. Базавы пакет – год сумеснага жыцця...» – «Не, гэта тры гады плюс дзіця». – «А прапампаваны пакет: тры гады, дзіця і падпіска на VOKA».
Дзіма Нарышкін
«Гэта абсалютная імправізацыя. Спачатку мы разганяемся, не ведаючы заходаў адзін аднаго. Нарыхтоўкі ніхто толкам не прапісвае, каб захаваць аўтэнтычнасць. Чаму мы абралі тэму віруса? Таму што мы захацелі паказаць, што нават у самых складаных тэмах, ад якіх ужо моташна, можна знайсці нешта смешнае. І мне здаецца, мы гэта знайшлі. Трэці выпуск атрымаўся самым жвавым і самым па-вар'яцку актыўным. Шмат отыгрышаў, усе расслабленыя, крыху запікванняў (да месца). Проста пушка».
Трэці эпізод «Свой стэндап: разгоны», а таксама папярэднія выпускі шоу можна паглядзець у архіве сэрвіса VOKA ў любы зручны для цябе час.
Глядзець «Свой стэндап: разгоны»
ООО «Вундербай»
УНП 192153894