Як зрабіць твае фота лепш? Пачынаем новы сезон #34events
- Рубрыка: УЛОЎ
- 03.09.2018
- 11796
11 верасня распачынаем новы сезон #34events лекцыяй арт-дырэктаркі 34mag.net і 34travel.me Касі Сырамалот «Як зрабіць твае фота лепш?».
#34events – серыя афлайн-мерапрыемстваў, якія старанна ладзіць для цябе каманда 34. У мінулым сезоне на нашай пляцоўцы трымалі слова Віктар Марціновіч, Лёня Пашкоўскі, Юля Іванчыкава, Каця Саковіч, Канстанцін Каверын і яшчэ больш за дзясятак спікераў.
Новы сезон пачынаем выступам арт-дырэктаркі 34 Media, фатографкі і дызайнеркі Касі Сырамалот aka Palasatka, якая распавядзе, як зрабіць твае фота яшчэ лепш.
Калі: 11 верасня.
Пачатак: 19.00.
Дзе: прастора .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх).
Кошт: першыя 20 квіткоў – 20 BYN, астатнія – 25 BYN.
Кароткі змест будучай лекцыі:
Адкуль браць натхненне?
Як падрыхтавацца да здымкаў?
Як працаваць з наладкамі?
Позірк фатографа: як глядзець на тое, што адбываецца навокал?
Свет, колер і настрой здымка.
Небяспечныя моманты ў трэвел-здымках: як іх пазбегнуць?
Якімі павінны быць фота, каб іх надрукавалі ў медыя?
Як рэагаваць на крытыку?
Як выпрацаваць свой стыль?
Звярні ўвагу, што гэта не адзіны івэнт ад нашай дрым-цім, квіткі на які ўжо ёсць у продажы. 22 верасня ў галерэі «Ў» пройдзе 34Travel Day – лекторый-тусоўка на тэму падарожжаў. Падрабязнасці знойдзеш тут!