Дзёрзкі, стылёвы, з сівою барадой і ўпэненным голасам – мы сустрэліся з Кахаберам у Верхнім горадзе напярэдадні ягонага канцэрту каля Ратушы і спыталі, чым жыве музыка з такім прафесійным заплечнікам у Грузіі.
– Над аўтэнтычным стылем гурта я працаваў недзе 20 гадоў. Але толькі цяпер я гатовы прэзентаваць гэта свету. Я стратэгічна чакаў часу, калі Khahaberi & Khanums будзе мець поспех. Цяпер праект акупляецца. Людзі пачалі ўспрымаць такую музыку як нешта пазітыўнае.
Кахабер апошнім часам выступае як прадзюсар, які прапагандуе грузінскую культуру, мае сваю кампанію Artforum.ge, таму зразумела, чаму ён так разважае.
– Маё існаванне як спевака – гэта таксама прадзюсарскі ход. Справа ў тым, што музыканту ў Грузіі складана раскручвацца. Калі мяне сталі пазнаваць, я ўжо пачаў пісаць іншую, папулярную і не вельмі, музыку. Мой лэйбл працаваў і з прыезджымі артыстамі, але, у асноўным, быў накіраваны на грузінскую музыку.
А што слухаюць у Грузіі?
– Самае рознае. Цяпер стала папулярная электронная музыка, ладзяцца джаз-фестывалі, пастаянна праходзяць альтэрнатыўныя фэсты. Khahaberi & Khanums стаў народным гуртом у Грузіі. Я не чуў нікога, хто б сказаў, што нашая музыка рэзка не падабаецца. На радзіме праект сапраўды папулярны: 6 мільёнаў праглядаў на YouTube ў адной з тэлеперадачаў (насельніцтва Грузіі – 3,7 млн). Я шмат чым займаўся ў розных кірунках музыкі і цяпер сапраўды шчаслівы, што атрымалася зрэалізаваць гэты праект так удала. Лічу сябе стваральнікам грузінскага электра-фолку, якога, хутчэй за ўсё, да мяне ніхто не рабіў. Мы выступалі ў розных краінах свету з пэўным поспехам (апошні рэліз быў прэзентаваны ў Лондане), таму маем прэтэнзію на тое, каб называцца world music.
Як адбыўся пераход ад джазу, у якім вы існавалі, да поп-музыкі?
– У свой час, калі я пераступіў мяжу і заняўся папсой, сказаў сабе, што не зраблю ніводнай кампазіцыі, якая не будзе прыносіць грошай. Мэтай было даказаць, што джазмэн, калі ён захоча, заўсёды зможа рабіць прыбытковыя трэкі. А цяпер я прадзюсую Khahaberi & Khanums і атрымліваю неверагоднае задавальненне, бо імправізую, як хочацца менавіта мне. Мы пачалі, напрыклад, пісаць інтэрнацыянальны альбом. І пачалі з цыганскай песні. Гэта, на мой погляд, адпавядае сутнасці Khahaberi & Khanums: мы нібыта gypsy, людзі планеты Зямля, але са сваім этнічным гучаннем. У Беларусі мае вакалісткі ўжо абралі сабе песню, якую мы запішам. У альбоме задзейнічаныя сур’ёзныя джазавыя выканаўцы, бо ёсць жаданне паказаць, што і поп-музыка можа быць якасная. Спрабую зрабіць свой мікс, што называецца, educating, які выхоўваў бы густ слухача.
У Грузіі хутка выбары. Ці бераце вы ўдзел у імпрэзах, зарганізаваных дзеля падтрымкі палітычных партыяў?
– Мая пазіцыя: кожны мусіць займацца сваёй справай. Але раз гэта датычыць маёй краіны, то так: вымушаны ўдзельнічаць. Варта заўважыць, што за час маёй дзейнасці змяніўся ўжо чацвёрты ўрад. Даводзілася выступаць арганізатарам даволі буйных мерапрыемстваў, галоўных, так скажам… Асабіста мне не вельмі падабаецца, што гэта датычыць музыкаў. Калі да нашых палітыкаў дойдзе, што музыка – гэта зусім іншая сфера дзейнасці і не трэба музыкаў нікуды прыплятаць, тады адразу ўва ўсіх усё стане добра.
Якая музыка вас уражвае цяпер?
– Кожны новы горад, у якім я бываю, дае мне новую музычную інспірацыю. Дзякуючы таму, што ў мяне ёсць у Менску знаёмыя, на такую інспірацыю ў Беларусі таксама вылучаныя некалькі гадзінаў у маім графіку. Мяне натхняе і ўласная музыка – я радуюся, як дзіця, пасля кожнай скончанай кампазіцыі, але ніколі не задаволены канчаткова. Заўсёды ёсць куды расці.
«Мы нібыта gypsy, людзі планеты Зямля, але са сваім этнічным гучаннем»
Немагчыма было не спытацца ў прадзюсара з досведам, якія тэндэнцыі цяпер пануюць у сусветнай музычнай індустрыі.
– Канкрэтны застой. Усё ўжо пераспрабавалі. Мне падаецца, а, магчыма, проста хочацца, каб так было, што ўсе зноў звернуцца да выканаўцаў, прафесійных музыкаў, якія прысвяцілі сваё жыццё ігры на пэўным інструменце, ну і, вядома, вакалістаў. Гэта маё меркаванне наконт будучыні. Я і сам збіраюся працаваць у гэтым трэндзе. Прыходзьце паслухаць Khahaberi & Khanums, будзем радыя для вас працаваць.
Фестываль «Тбілісоба» пройдзе сёння, 27 жніўня, на плошчы Свабоды. Ён заяўлены як фестываль грузінскіх страваў, але і меламанам таксама будзе цікава: апроч хэдлайнера Khahaberi & Khanums, можна зацаніць ансамбль народнай грузінскай песні Elesa і танцавальны гурт «Сонечная Грузія». Уваход вольны. Кахабер пачынае а 15:00.
Гутарым з лідарам гурта «Петля Пристрастия» пра пачуццё шчасця, сіндром Аспергера, пратэсты і спальныя раёны.
Гутарым з беларуска-амерыканскай паэткай Вальжынай Морт пра эратызм у паэзіі і сучбелліт.
Участники группы – про свою музыку, место на беларусской сцене и нескучный быт.
Пагутарылі з Hutkasmachnaa пра аўтазакі і шпіцаў.
«Сапраўднае чалавечае будзе шанавацца нашмат больш».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (3)
Интересный исполнитель, смотрели и слушали его группу на Тбилисобе. Спасибо за ссылки на их музыку! Но, почему название статьи "Мэтр Тбілісі", ведь он сам на концерте говорил, что он из Батуми, а это, как говорят одесситы - две большие разницы...
А во сколько?
между 15 и 16 часами