«Задавальнення мала, больш адчуваю паніку»: размова з Лёнем Пашкоўскім

Напярэдадні старту здымак ужо трэцяга сезона трэвел-серыяла «Хочу домой» кіраўнік 34mag Антон Кашлікаў сустрэўся з Лёнем Пашкоўскім, каб пагаварыць пра ідэальны адпачынак, пакупку лецішча і ненапружанасць жыцця ў Менску.

 

Панiка i страх

– У суботу, 29 верасня, ты выпраўляешся здымаць трэці сезон. Зноў едзеш адзін, без памочнікаў. Раскажы, які ў цябе маршрут запланаваны?

– З Менска я лячу да Бангкока, прычым з перасадкай у самай недаступнай краіне свету – праз Туркменістан. Там пабудавалі велізарны лакшэры-аэрапорт, якім ніхто не карыстаецца. Так атрымалася, што самыя танныя квіткі былі са стыкоўкай у Ашхабадзе.

Еду ў Тайланд, потым ва Усходні Тыбет, можа быць, у Сіньцзян-Уйгурскую аўтаномную акругу, тую самую, пра якую «Медуза» пісала, потым у М'янму, Бангладэш і вяртаюся ў Паўднёва-Усходні Кітай. Такі прыкладны маршрут.

– Пакуль у цябе набыты адзін квіток туды?

– Пакуль так. Таму што незразумела, колькі часу дзе ты будзеш знаходзіцца, здымкі – гэта заўсёды валацільная штука. Недзе трэба даўжэй здымаць, дзесьці, аказваецца, няма чаго рабіць. Ды і я высветліў, што купляеш ты квіткі за месяц ці за два дні да вылету – розніцы асаблівай няма. Таму я не паруся з квіткамі.

Па плане гэта ўсё павінна заняць два з паловай месяцы. Але вопыт паказвае, што, калі справа рухаецца да двух месяцаў, ты ўжо так, сука, хочаш дадому, што проста не можаш. Таму не ведаю, на колькі мяне хопіць. Хацелася б усё паспець зняць за два месяцы.

– Давай крыху параўнаем адчуванні. З якімі думкамі і пачуццямі ты адпраўляўся на здымкі першага сезона і што з табой адбываецца цяпер?

– Перад першым сезонам я быў поўны прадчування радасці, задавальненняў, прыгод і свабоды, путы офіснага жыцця падалі – я тады якраз сышоў з офіса і амаль адразу паехаў. А цяпер, як, уласна, і перад другім сезонам, я адчуваю, што путы назад надзетыя: груз адказнасці гіганцкі, перад спонсарамі, перад гледачамі, перад сабой, а яшчэ страх памерці, страх сесці ў турму, страх нічога не зняць. Таму задавальнення мала я адчуваю, а больш адчуваю паніку.

«Тры самыя прагляданыя ролікі майго праекта – у іх ва ўсіх у назве ёсць слова "сэкс"»

– Кажучы па-простаму – сцыкатна?

– П*здзец як сцыкатна.

– Як ты з гэтым змагаешся?

– Ды ніяк. Проста з-за таго, што перад самым ад'ездам ты апускаешся ў віхар клопатаў, думаць асабліва няма калі. Я памятаю, як перад другім сезонам сядзеў дома і ўзмоцнена рыхтаваўся да паездкі, рабіў research, і было вельмі-вельмі страшна. Я думаў, ну, у гэтай паездцы мяне сапраўды могуць забіць нахер – Гаіці, Венесуэла. А цяпер такіх рэчаў я не баюся, рэгіён усё-ткі больш спакойны, але ўся адказнасць... План ёсць, але ён усё роўна расплывісты. Страшна аблажацца ў першую чаргу. Ну і ў турму яшчэ сесці якую-небудзь.

– Ты памятаеш ноч перад стартам мінулага сезона? Як ты спаў?

– Хутчэй за ўсё, я спаў, але мала. Таму што перад маім палётам куды-небудзь далёка здараюцца раптоўныя вячоркі, атрымліваецца паспаць тры гадзіны, і ты прачынаешся з бадуна, яшчэ з лёгкім хмелем, і спяшаешся, як бы гэта не прапусціць самалёт. Хутчэй за ўсё, было так.

– У гэты раз запланаваныя вячоркі?

– Так, але я ўжо думаю, як бы іх адмяніць.

– А хто запрошаны?

– Ды літаральна тры блізкія сябры, як звычайна. Тыя, хто ў аэрапорт праводзяць.

– Як ты спіш у звычайным жыцці?

– Я ў прынцыпе кепска сплю. Я ўвесь час варочаюся, прачынаюся на досвітку, не магу заснуць, святло рэжа вочы, маска для сну не дапамагае. Але гэта адбываецца толькі дома. У любой паездцы я цудоўна сплю ўсюды. Можа быць, пара памяняць канапу.

 

 

«Калі ты прыязджаеш на мясцовасць, пачынаецца гульня»

«Грошы тут на першым месце»

– Які выпуск «Хочу домой» ты лічыш самым удалым?

– Мой улюбёны – гэта Гаіці, напэўна. Яшчэ б вылучыў садху з Варанасі. І пра растаманаў мне вельмі падабаецца серыя. Хоць яна нудная, там наогул нічога не адбываецца, толькі суцэльнае іх дурное філасофстваванне. Але мне гэты выпуск вельмі падабаецца, таму што ён адлюстроўвае побыт мясцовых: там сапраўды нічога не адбываецца, і яны проста наваленыя бясконца абмяркоўваюць свайго любімага імператара.

– Які самы няўдалы выпуск?

– Куба амаль цалкам, акрамя, хіба што, той самай папулярнай серыі пра сэкс. У цэлым Куба атрымалася нейкай аднабокай, бо гэта першая краіна, куды я прыехаў здымаць другі сезон. Можа, таму што я толькі ўцягваўся ў працэс ці таму што дрэнна падрыхтаваўся, не знайшоў загадзя нейкіх кантактаў, ці таму што было неверагодна горача.

– Серыя пра сэкс на Кубе сабрала больш за 6 млн праглядаў. І гэта нашмат больш, чым у сярэднім. Як так атрымалася?

– Тры самыя прагляданыя ролікі майго праекта – у іх ва ўсіх у назве ёсць слова «сэкс». Плюс людзям цікава глядзець пра тыя краіны, пра якія яны хоць нешта ведаюць. Напрыклад, Гаіці наогул ні храна не стрэліла. Там была серыя пра вуду і зомбі, я думаў, яна зачэпіць, а ў выніку яна аказалася самай непапулярнай серыяй сезона. Пра Іран таксама так сабе было, пакуль я там слова «сэкс» у загалоўку не напісаў. А вось Кубу, Індыю лепш глядзяць, таму што ў людзей ёсць нейкае ўяўленне аб гэтых краінах і яны шукаюць чагосьці, што альбо яго пацвердзіць, альбо абвергне, а на ўсе астатнія краіны, пра якія яны нічога не чулі раней, ім насраць.

Менавіта таму для трэцяга сезона я выбраў некалькі краін, якія ўсім больш-менш знаёмыя – Кітай, Тайланд, ды і Бангладэш таксама клікае ў галаве, асацыюецца з нейкім трэшам. Вось М'янма – гэта белая пляма, але тут мы будзем адукацыйную функцыю выконваць.

– Давай паспрабуем звесці ўсе да аднаго-двух слоў: навошта табе гісторыя пад назвай «Хочу домой»?

– Ёсць толькі два фактары. Першы – мне гэта цікава дагэтуль. Другі – грошы. Зараз на гэтым стала магчыма зарабіць, таму я працягваю. Пакуль абодва гэтыя фактары ёсць, я гэта буду рабіць. Пакуль не зая*уся канчаткова. Калі адзін з двух фактараў знікне, то ўсё. І нават грошы тут на першым месцы, таму што занадта гэта складана рабіць у адзіночку. І хрэн зразумееш, колькі яшчэ можна працягнуць у такім рэжыме.

– Давай пра цікавасць разгорнем. Цікавасць да чаго?

– Да самога працэсу. Гэта азарт. Таму што калі ты прыязджаеш на мясцовасць, пачынаецца гульня. Ты незразумела дзе, ты нікога не ведаеш і табе трэба разблытаць гэты клубок. Напрыклад, трэба знайсці сям'ю «амерыканец + транс» у Тайландзе. Гэта кайфовый працэс. Усё, што потым адбываецца, – мантаж, прасоўванне – гэта ўжо не кайфова, а сам здымачны перыяд – гэта гульня.

 

 

«Перная запаведзь – усё магчыма, чувак»

– Давай вернемся крыху назад. Калі не блытаю, ты здымаў першы сезон у канцы 2015 года. Сам сезон быў прэзентаваны ў пачатку 2017-га. Год у гэтым прамежку ты пражыў у Штатах, дзе вучыўся і трошкі працаваў. Паспрабуй сфармуляваць два-тры ўрокі, якія табе дала Амерыка.

– Два ўрокі, яны звязаныя. Гэта тыя мудрасці і запаветы, па якіх жывуць усе амерыканцы, выпускнікі каледжа. У іх гэта проста ўбіта ў галаве. Першая запаведзь – усё магчыма, чувак. А другая – ты ўсё можаш зрабіць, калі будзеш вельмі ўпартым і настырным. І адтуль рэальна прыязджаеш з разуменнем таго, што ты сапраўды, сука, можаш зрабіць усё, што захочаш. Любы праект, любога маштабу. Любы бізнэс, калі ты бізнэсам хочаш заняцца. У любую кампанію трапіць працаваць. Ты зможаш зрабіць усё, што захочаш, калі будзеш дзяўбці ў адну кропку. Там вельмі крута вучаць не быць сціплым. І раздзімаць з сябе, якім бы ты маленькім ні быў, велізарную бурбалку. Ты, галімы лох беларускі, можаш спакойна прыйсці ў агенцтва на Манхэтане, распавесці пра сябе так прыгожа, што табе скажуць: чувак, нам цябе не хапала якраз, прыходзь заўтра, пачынай. Там вучаць прыгожа заціраць, і на гэтым пабудавана ўсё ў Амерыцы. У цябе можа нічога не быць фізічна, але прыгожая ідэя і ўменне прадаць павiнны быць.

– Ты вярнуўся з ЗША і з гэтым ведамі пачаў выпускаць серыі «Хочу домой». Гэта значыць, Амерыка была вельмі своечасова?

– Так, адназначна. Ты разумееш, што можаш каму заўгодна напісаць, а калі прамаўчаць або адмовяць, ты можаш напісаць яшчэ 70 раз, іх дастанеш да смерці, затое, можа, з'явіцца вынік. Ты можаш да абсалютна любога чалавека пагрукацца. Там нас вучылі: трэба табе – окей, праз тэорыю пяці поціскаў рукі мы цябе правядзем да рэктара ўніверсітэта або да начальніка тэлеканала. Табе трэба – пішаш тры лісты і праз два дні ідзеш на сустрэчу з якім-небудзь важным чуваком.

«Мы прывыклі вучыць іншых, як жыць, а мы не маем на гэта права»

– Наколькі гэтыя веды лёгка прымяніць у Беларусі?

– Нялёгка, таму што толькі ў цябе такі mindset, а ва ўсіх астатніх няма, таму ўсе на цябе будуць глядзець благімі вачамі, тыпу што ты выё*ваешся? Але ўсё роўна, калі дзяўбці ў адну кропку, усё атрымаецца. Бачыш, усе ж вакол дзяўбуць апошнія тры гады, і ўсё ва ўсіх атрымліваецца. Усе, хто нешта робіць. Столькі ўсяго зрабілі ў горадзе. Толькі за кошт упартасці і смеласці чувакоў. А яны і ў Амерыках не вучыліся.

Калі я вярнуўся пасля паўтарагадовой адсутнасці ў Менск, у мяне было адчуванне, што горад змяніўся. Я з'ехаў з горада, дзе ўсё было ціха, а прыехаў у вельмі жывое месца. І гэта літаральна за паўтара года памянялася. А за мінулы год яшчэ ўсё круцей стала. Праўда, я аддаю сабе справаздачу, што, магчыма, гэта ілюзія, таму што мы жывем у гэтай бурбалцы крэатыўнага класа, а для большасці людзей, напэўна, тут усё роўна нічога не адбываецца.

 

 

«Калі дзяўбці ў адну кропку, усё атрымаецца. Бачыш, усё ж вакол дзяўбуць апошнія тры гады, і ўсё ва ўсіх атрымліваецца»

«У Мінску ты можаш шмат паспець, пры гэтым не асабліва парваўшы дупу»

– Паспрабуй вельмі коратка растлумачыць, што добрага і што дрэннага ў Беларусі – па стане на восень 2018 года?

– Адбываецца рэнесанс. Зразумела, што ў вузкім коле і ў асноўным у Менску, але дзе і калі ён адбываўся адразу і ўсюды? Нідзе. У геаметрычнай прагрэсіі расце колькасць ініцыятыў, бізнэсаў, праектаў. Кожны тыдзень у маёй стужцы фэйсбука хтосьці з маіх знаёмых абвяшчае, што пачаў стартап, прыцягнуў інвестыцыі, адкрыў анлайн-краму ці пачаў пасцельную бялізну шыць. Усе нешта муцяць. І гэта можа перарасці ў нешта па-сапраўднаму вялікае, калі, вядома, зверху не задушаць. І гэта якраз дрэнна: тут ты ніколі не ведаеш, што з табой можа здарыцца, калі ты займаешся чымсьці большым, чым адкрываеш краму ў інстаграме. Гэта, мабыць, стрымлівае людзей ад таго, каб быць яшчэ больш актыўнымі.

Калі ж вяртацца да добрага, крута, што тут спакойна да гэтага часу. Мне важна, каб было ненапружна жыць у горадзе. У Менску ненапружна. Ты можаш шмат паспець, пры гэтым не асабліва парваўшы дупу.

– Ненапружна, але пры гэтым свабоды больш не становіцца...

– Мне не здаецца, што гэта праблема толькі Беларусі. Гэта праблема ўсяго свету ў цэлым. Асабліва краін першага свету. Ніхто нідзе не можа называць рэчы сваімі імёнамі. Усе мы падбіраем словы старанна, як бы каго не пакрыўдзіць, таму што пакрыўдзіць кожнага стала вельмі лёгка. І так, усё сталі асцярожней, асабліва калі ты звязаны з медыя і публічнасцю, ты тры разы думаеш, якое слова табе выкарыстаць.

– У цябе былі сітуацыі, дзе ты ў закадравым тэксце штосьці сказаў, а потым разумеў, што непаліткарэктна атрымалася?

– У нейкай падводцы ў першым сезоне я сказаў: «40 гадоў таму Іран быў нармальнай краінай». Цяпер я разумею, што нельга так казаць. І за гады ўсяго гэтага балагану пад назвай «Хочу домой» паняцце нармальнасці змянілася для мяне самога. І цяпер я б так не сказаў, вядома. Іран – нармальная краіна. Нармальная тэакратычная дзяржава.

– А што значыць «паняцце нармальнасці змянілася»?

– Гэта тое, чаму ўвесь мой выступ на TED нядаўна быў прысвечаны (22 верасня Лёня выступіў на канферэнцыі TEDxSadovoeRing у Маскве. – 34mag). Няма нармальнасці ніякай. Усё нармальна. Мы прывыклі вучыць іншых, як жыць, а мы не маем на гэта права. Таму што мы не ўяўляем сабе і блізка, як насамрэч там ідуць справы. Як ідуць справы ў Іране, як у Пакістане, як уладкавана жыццё ў сем'ях, дзе ў мужчыны пяць жонак і ўсе яны апранутыя ў буркі. Мы не ведаем наогул нічога. І нельга казаць: вы няправільна ўсё робіце, вы ўсе павінны хадзіць у джынсах і топіках і мець толькі адну жонку! Ну не. Гэтая культура з'явілася не ўчора. І спачатку нам трэба яе зразумець, перш чым выстаўляць ацэнку, нармальная яна ці не.

 

 

«Я не ведаю, што магу расказаць новага пра Беларусь»

– Ты не думаў зрабіць серыю пра Беларусь?

– Мне tut.by нядаўна прапаноўваў зняць серыю пра Менск. Але не, таму што ў «Хочу домой» фармат іншы. Я прыязджаю ў абсалютна не зразумелую мне культуру і спрабую ў ёй разабрацца, але не праз уласны погляд, а праз гісторыі мясцовых. Таму ў «Хочу домой» максімальна адсутнічае маё «я» і мая суб'ектыўнасць. Мне трэба terra incognita адкрыць для сябе і для гледача. А Беларусь мне не здаецца такой ужо terra incognita. Вось Барыс з Ромам паспрабавалі. У іх жа такая задача стаяла прыкладна – адкрыць нешта новае? Адкрылі яны? Магчыма, для тых людзей, якія ў Менску нарадзіліся і ўсё жыццё пражылі. А для нас з табой наўрад ці. Карацей, я не ведаю, што магу расказаць новага пра Беларусь.

– Раз ужо ты пра Рому ўспомніў. У цябе ёсць песня пад назвай «Калі Рома едзе». Уласна, якую ролю Рома Свечнікаў або яго гісторыя сыгралі ў тваім лёсе?

– Тады якраз быў перыяд, калі з'яўлялася вельмі шмат блогаў ад чувакоў, якія едуць кудысьці стопам і нешта распавядаюць пра свае прыгоды. І Рома вылучыўся сярод іх тым, што ён змог гэта цікава адрэфлексаваць. Таму што ўсе астатнія не зразумелі самі, навошта яны гэта зрабілі і што з імі адбылося. А Рома зразумеў, прынамсі паспрабаваў зразумець. Таму і такая песня атрымалася.

– А ёсць адчуванне, што ўсе гэтыя падарожнікі сталі ў нейкі момант новымі зоркамі?

– Ды іх жа ніхто не ведае.

– Напэўна, ніхто не ведае, калі параўноўваць са спеваком Ягорам Крыдам.

– Нават калі параўноўваць з Хаванскім. Няма сярод трэвел-блогераў мільённікаў. Няма ніводнага трэвел-блогера, у якога стабільна відосы набіраюць па мільёне праглядаў. Так, у кожнага ёсць асобныя відосы, якія стрэлілі. У Бондарава таго ж, у Кандрашова, які самы буйны па колькасці падпісчыкаў. Але пры гэтым сярэдняя праглядальнасць серыі ў яго такая ж, як у мяне.

– Якія ты сабе паставіў KPI на трэці сезон «Хочу домой»?

– Я стаўлюся да гэтага праекта як да працы. Праца, у якой павінен быць пэўны вынік. Улічваючы, што за другі сезон амаль у чатыры разы вырасла колькасць падпісчыкаў і ў тры разы павялічылася праглядальнасць, за наступны сезон мне б хацелася, каб яна вырасла яшчэ хаця б у два разы. Каб у сярэднім было 700 тысяч праглядаў за серыю. Але гэта мара, бо я не ўяўляю, як гэта магчыма. У маім праекце куча абмежаванняў. Мала таго, што гэта трэвел, дык гэта яшчэ і на замежнай мове, тут шмат балбатання. Адкуль бяруцца мільёны праглядаў? Часцей за ўсё, дзякуючы школьнікам. А школьнікі не будуць глядзець «Хочу домой».

– Дарэчы, калі «Хочу домой» стаў працай?

– З пачатку здымак другога сезона.

 

 

Сэнсу меньш, асэнсаванасцi больш

– Ты сам пра сябе разумееш, у якім кірунку рухацца? Што ў ідэале павінна быць з табой праз 5-7 гадоў?

– Не ўяўляю. Я ўсё ж такі спадзяюся, што «Хочу домой» пражыве яшчэ 2-3 гады, а мо і больш, калі праект разрасцецца, збярэцца каманда і можна будзе гэта маштабаваць. А што рабіць потым, я не ўяўляю. Але я і не хвалююся асабліва з гэтай нагоды.

– Ці стала больш сэнсу ў тваім жыцці ў апошнія гады?

– Не, менш стала. Але я перастаў яго шукаць. І зая*іся.

– А асэнсаванасці?

– Усё вельмі асэнсавана стала. Я нарэшце раблю тое, што мне падабаецца. Ведаю, што я праз год буду рабіць. Я больш-менш супакоіўся. Магчыма, гэты стан вернецца, калі скончыцца «Хочу домой», пачнуцца зноў гэтыя кіданні. Але цяпер я ўсім задаволены. Мне падабаецца мой лад жыцця. Мне б яшчэ лецішча прыкупіць дзе-небудзь пад Менскам. Каб можна было летам сядзець у шэзлонгу – я б тады наогул кайфаваў. Я вельмі стаў любіць спакой і цішыню, рэлакс без лішняга дзвіжу. Лецішча ж для гэтага і купляюць, правільна?

– Давай яшчэ пра мару. Прычым матэрыяльную мару. Што б ты сабе хацеў прыкупіць, чаго пакуль не можаш дазволіць? Якія яшчэ матэрыяльныя мары?

– Кватэру трэба купіць, нармальную, вялікую. Трошачку. Прычым не ў цэнтры – мне трэба, каб побач прырода была, лес. А што яшчэ трэба? Мне здаецца, калі ты купіў хату, машыну і дачу, можна наогул расслабіцца. Можна дупу не рваць, зарабляць, каб хапала з'ездзіць у адпачынак... Але гэта, напэўна, пакуль дзеці не з'явяцца і ў Гарвард іх не захочаш аддаць.

«Мне здаецца, калі ты купіў хату, машыну і дачу, можна наогул расслабіцца»

– Ты наогул у сабе адчуваеш прадпрымальніцкую жылку?

– Я дрэнны прадпрымальнік, ну ці, дакладней, я дрэнны менеджар, але, можа, таму што я не культываваў у сабе гэтыя навыкі. Няважна, дрэнны ты ці добры, усяму можна навучыцца пры жаданні. Станеш добрым – проста напружся.

– Мяне тут зачапіла фраза з тваіх вуснаў: «Каб хапала з'ездзіць у адпачынак»...

– Так, гэта вельмі смешна. Я зразумеў, што за апошні год, як вярнуўся са здымак другога сезона, я не быў у адпачынку. Фрылансер, бл*дзь, і трэвел-блогер. Ну, з'ездзіць у Гаіці паздымаць – гэта далёка ад адпачынку, ты ж разумееш. Ну окей, пару разоў мы выязджалі на выходныя ў Гамбург і ў Кіеў.

– Як выглядае добры адпачынак у тваім уяўленні?

– Два дні паляжаць, а потым шпацыраваць, хадзіць па музеях, піўко піць. Класічны нармальны чалавечы адпачынак. Жарэш і п'еш. Ходзіш, глядзіш, фоткаеш. У любым нармальным горадзе, дзе інфраструктура, дзе суцэльнае задавальненне і няма стрэсаў.

– Мне здаецца, ты стаў вельмі стылёва апранацца. Што за шмоткі, дзе іх купляеш?

– Ну, тое, што цяпер на мне, гэта я ў Кітаі яшчэ некалькі гадоў таму купляў. У мяне шмат нармальных шмотак, але мне лянота іх апранаць. Часцей за ўсё, мне хочацца надзець худзі і самыя простыя штаны. Не хочацца напружвацца. Вось для лекцыі на TED я надзеў свой прыгожы дарагі пінжак. Штаны стылёвыя, белая майка і пінжак. Модны, але не строгі. Не як з выпускнога.

– Пінжак дарагі – гэта за колькі?

– У Нью-Ёрку пашанцавала, трапілі на распродаж Paul Smith. Гэта овердарагія рэчы. Пінжакі гэтыя каштавалі па 900 баксаў, туфлі па 600-700, але на гэтым распродажы іх чамусьці прадавалі за 60. Я ўзяў два пінжакі, туфлі, штаны, як пацан. Я магу ў любы вышэйшы свет прыйсці – усе паглядзяць на падшыўку майго пінжака і адразу пачнуць візітоўкі даваць.

 

Фота by palasatka