Мастакоў запрашаюць на арт-рэзідэнцыю ў Берасце
- Рубрыка: УЛОЎ
- 14.09.2020
- 6373
Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці запрашае мастакоў на 10-дзённую арт-рэзідэнцыю – працаваць давяздецца над тэмай савецкага мінулага Берасця.
Якая глабальная задача?
Мяркуецца, што мастакі дапамогуць пашырыць існуючае ўяўленне аб савецкай гісторыі Берасця. Удзельнікі арт-рэзідэнцыі прыедуць на Буг, паглыбяцца ў жыццё горада, пагутараць з экспертамі і проста гараджанамі, адрэфлексуюць свой вопыт і прадставяць крытычны погляд на тамтэйшую савецкую спадчыну. Аб'ектамі творчай цікавасці акрамя відавочных – Брэсцкай крэпасці і архітэктуры Берасця – могуць стаць мастацкія творы савецкага рэалізму, любыя вядомыя асобы і падзеі гадоў СССР.
Калі запланаваная арт-рэзідэнцыя?
Гэта 10 дзён у перыяд з 28 верасня да 10 лістапада – дакладныя даты ўзгодняць канкрэтна з мастакамі.
Якія ўмовы абяцаюць?
Арганізатары аплацяць пражыванне і харчаванне ў гатэлі «Эрмітаж», купяць квіткі ў Берасце і назад па Беларусі. Па выніках рэзідэнцыі ўдзельнікам належыць ганарар. Таксама арганізатары паспрыяюць вытворчасці арт-работ і правядзенню прэзентацыі.
Чаго чакаюць ад мастакоў?
Па выніках рэзідэнцыі трэба прадставіць праект альбо працу ў фармаце выставы ці івэнту ў Берасці ў лістападзе 2020 года. Важна, каб праект хаця б часткова быў выкананы падчас арт-камандзіроўкі.
Як падацца?
Запоўніць форму да 18 верасня ўключна. Фільтр адбору пройдуць толькі тры чалавекі. Дадатковыя пытанні можна задаць праз пошту – brestfond@gmail.com.
Фота: palasatka