«Memoria Nominis Clara» – паказ у дзень памяці Менскага гета
- Рубрыка: УЛОЎ
- 02.03.2021
- 4739
2 сакавіка 1942 года ў Менску, у яры Ніжняга горада, былі забітыя 5000 яўрэяў – насельнікаў Менскага гета. 2 сакавіка 2021 года Art Corporation запрашае цябе паглядзець праект «Memoria Nominis Clara», прысвечаны «Яме».
Праект прыдумалі пісьменніца Ксенія Шталенкова і мастак Раман Янотаў. У «Memoria Nominis Clara» мастацкая драма сустракаецца з экспазіцыйнай прасторай, утвараючы на выхадзе гісторыю пра цыклічнасць памяці ў кантэксце трагедыі Халакосту. Дзеянне разварочваецца ў 1941-42 гадах, у нашы дні, а таксама ў снах і ўспамінах дзейных асоб.
Трансляцыя праекта пачнецца 2 сакавіка ў 19:00 па Менску. Відэа будзе даступнае на YouTube 48 гадзін.